Qantas Airways | ||||
|
||||
Дата заснавання | 1920 | |||
---|---|---|---|---|
Хабы | Аэрапорт Сінгапура, Аэрапорт Мельбурна | |||
Альянс | Oneworld | |||
Памер флота | 135 (+ замоўлена 89) | |||
Кірункі | 144 | |||
Штаб-кватэра | Сідней, Аўстралія | |||
Кіраўніцтва | Маргарэт Джэксан (старшыня савета дырэктараў), Джэф Дыксан (галоўны кіраўнік) | |||
Сайт: www.qantas.com.au |
Qantas Airways Limited (ASX: QAN) (вымаўляецца /ˈkwɒntəs/ — /квонтэс/) — самая вялікая авіякампанія Аўстраліі. Мае мянушка «Лятучы Кенгуру» («The Flying Kangaroo»). Штаб-кватэра авіякампаніі знаходзіцца ў Сіднеі. Заснаваная ў 1920 годзе, займае другое месца ў спісе найстарэйшых дзеючых авіякампаній свету (пасля KLM), і найстарэйшай у англамоўным свеце. Qantas з'яўляецца публічнай кампаніяй, акцыі якой гандлююцца на біржы ASX.
Першапачатковая назва «QANTAS» з'яўляецца абрэвіятурай ад «Queensland And Northern Territory Aerial Services» («Авіяперавозкі Квінслэнда і Паўночных Тэрыторый») і дазваляе судзіць пра тое, з чаго пачалася дзейнасць авіякампаніі.
Паводле даследавання Skytrax, у 2008 годзе Qantas па выніках галасавання заняла трэцяе месца ў спісе лепшых авіякампаній свету. Гэта лепш, чым 5-е месца ў 2007 годзе, але горш другога месца, якое яна займала ў 2005 і 2006 гадах.[1]
Зноскі
Спасылкі
- Qantas Airways — сайт Qantas (англ.)
- Google Finance — Qantas Airways Limited (англ.)