ps (ад англ.: process status) — праграма ў UNIX, Unix-падобных і іншых POSIX-сумяшчальных аперацыйных сістэмах, якая выводзіць звесткі аб працуючых працэсах.

Сінтаксіс

ps [опцыі]
  • Опцыі, якія фільтруюць працэсы для рапарта:
    • -A : усе працэсы;
    • -a : звязаныя з пэўным тэрміналам, акрамя галоўных сістэмных працэсаў сеанса, часта ўжываная опцыя;
    • -N : інверсія выбару;
    • -d : усе працэсы, акрамя галоўных сістэмных працэсаў сеанса;
    • -e : усе працэсы;
    • -f : пашыраны вывад;
    • T : усе працэсы на пэўным тэрмінале;
    • a : працэсы, звязаныя з бягучым тэрміналам, а таксама працэсы іншых карыстальнікаў;
    • r : звесткі толькі аб працуючы працэсах;
    • x : працэсы, адлучаныя ад тэрмінала.

Апісанне вываду

Стаўбцы:

  • UID : ідэнтыфікатар карыстальніка;
  • PID : ідэнтыфікатар працэса;
  • PPID : ідэнтыфікатар бацькоўскага працэса;
  • C : прыярытэт працэса, які ўжываецца планавальнікам задач;
  • STIME : час старту працэса;
  • TTY : тэрмінал, з якім звязаны гэты працэс;
  • TIME : працэсарны час, спажываны гэтым працэсам;
  • CMD : каманда, якая запусціла гэты працэс «з некаторымі опцыямі выводзіць і каталог, адкуль працэс быў запушчаны»;
  • STAT : стан, у якім зараз знаходзіцца працэс.

Опцыя o дазваляе ўказаць набор стаўбцоў у вывадзе:

ps o pid,user,command

Параметры STAT

  • R : працэс выконваецца ў дадзены момант
  • S : працэс чакае (то бок спіць менш 20 секунд)
  • I : працэс бяздзейнічае (то бок спіць болей 20 секунд)
  • D : працэс чакае ўвода-вываду (ці іншай кароткай падзеі), неперарывальны
  • Z : zombie ці defunct процесс, то бо завершаны працэс, код выхаду якога пакуль не прачытаны бацькоўскім працэсам
  • T : працэс спынены
  • W : працэс у swap'е
  • < : працэс у прыярытэтным рэжыме.
  • N : працэс у рэжыме нізкага прыярытэту
  • L : real-time працэс, маюцца старонкі, заблакаваныя ў памяці.
  • s : лідар сэсіі

Прыклады ўжывання

# ps
PID  TTY      TIME     CMD
2643 pts/0    00:00:00 su
2644 pts/0    00:00:00 bash
3092 pts/0    00:00:00 ps
# ps ax
PID TTY      STAT   TIME COMMAND
1   ?        S      0:01 init [3]
2   ?        SN     0:00 [ksoftirqd/0]
3   ?        S<     0:00 [events/0]
4   ?        S<     0:00 [khelper]
5   ?        S<     0:00 [kblockd/0]
29  ?        S      0:00 [pdflush]
# ps af
PID  TTY      STAT   TIME COMMAND
2617 pts/0    Ss     0:00 -bash
2643 pts/0    S      0:00  \_ su -
2644 pts/0    S      0:00      \_ -bash
3100 pts/0    R+     0:00          \_ ps af
2176 tty6     Ss+    0:00 /sbin/mingetty tty6
2175 tty5     Ss+    0:00 /sbin/mingetty tty5

Зноскі

  • Альтэрнатывай ps з'яўляецца каманда top, што зручна выводзіць на экран аператыўна абнаўляльныя звесткі, аднак top абмежавана памерамі вакна, таму ўсё, што не можа змясціцца на экран наўпрост ігнаруецца.
  • Для каманды ps зручна карыстацца канвеерам і ўтылітай less для гартання вываду з дапамогай кнопак уверх і ўніз, напрыклад ps ax | less
  • З дапамогай утыліты grep зручна шукаць і выводзіць толькі патрэбныя працэсы, напрыклад ps ax | grep smbd
  • У сувязі з магчымасцю напісання модуля, падгружальнага да ядра, і вяртаючага на запыт ад ps мадыфікаваны спіс працэсаў, адміністратарам не пажадана цалкам спадзявацца на вынікі ps і top пры падазрэннях на магчымасць несанкцыянаванага ўмяшчальніцтва.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.