Чаромха Маака
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus maackii Rupr., 1857

Сінонімы
  • Padus maackii (Rupr.) Kom. & Aliss.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836674
NCBI  140657
EOL  628568
GRIN  t:30033
IPNI  729924-1
TPL  rjp-7078

Чаромха Маака[3] (Prunus maackii; таксама Padus maackii[4][5]) — від двухдольных раслін роду Сліва (Prunus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Від упершыню апісаны ў 1857 годзе расійска-аўстрыйскім батанікам Францам Іванавічам Рупрэхтам[6][7].

Распаўсюджанне, апісанне

Лісце і суквецці чаромхі Маака

У дзікай прыродзе сустракаецца ў Расіі (Далёкі Усход: Прыморскі край, Амурская вобласць[8]), Кітайскай Народнай Рэспубліцы (правінцыі Хэйлунцзян, Гірын, Ляанін) і на Карэйскім паўвостраве[8][9].

Дрэва, 4-10 м, вышынёй[9] (да 15 метраў паводле некаторых крыніц[3]). Парасткі прамыя, часам апушаныя; лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з вострай верхавінай і зубчастымі бакамі, апушанае, авальнай або эліптычнай і яйкападобнай формаў; залозкі кропкавыя. Суквецце гронкападобнае. Кветкі белыя, памерам да 1 см, з пяццю пялёсткамі. Плады — касцянка, ягада; колер пладоў чырвоны (калі няспелыя), фіялетавы, ліловы (спелыя плады), таксама чорны[3].

Экалогія

Расце ля абочын дарог, у парках, садах, ля берагоў рэк, на лясных палянах і ўзлесках, у цёмнахвойных і шыракалістых лясах[3].

Па адносінах да вільгаці — мезафіт, да харчавання — мезатроф або эўтроф. Святлалюбная, ценевынослівая расліна[3].

Значэнне, колькасць

Культывуецца[8]; таксама вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, тэхнічная расліна. Асобныя часткі расліны ядомыя[3].

Занесены ў Чырвоную кнігу Прыморскага краю[3].

Сінонімы

Сінанімічныя назвы[6]:

  • Cerasus maackii (Rupr.) Eremin & Simagin
  • Laurocerasus maackii (Rupr.) C. K. Schneid.
  • Padus maackii (Rupr.) Kom. & Aliss.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Чаромха Маака: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. 2 350 экз.
  5. Черемуха
  6. 1 2 Чаромха Маака: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
  7. Tropicos | Name — Prunus maackii Rupr
  8. 1 2 3 Чаромха Маака: інфармацыя на сайце GRINАрхіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2009. Праверана 30 ліпеня 2019.
  9. 1 2 Padus maackii in Flora of China @ efloras.org

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.