
Штандар прэзідэнта Чэхіі з дэвізам
Pravda vitezi (бел.: Праўда перамагае, славацк.: Pravda vitazi, лац.: Veritas vincit) — дэвіз, які з 1920 г. размяшчаўся на штандары прэзідэнта Чэхаславакіі (у 1989 г. - побач са славацкім варыянтам, у 1990-1990 гг. выкарыстоўваўся толькі лацінскі варыянт), а зараз знаходзіцца на чэшскім прэзідэнцкім штандары — адным з нацыянальных сімвалаў краіны.
Выраз з'яўляецца скарачэннем фразы "Праўда перамагае над усім" (Super omnia vincit veritas) з ліста прапаведніка Яна Гуса да пісьменніка Яна з Рабштэйна, напісанага ў 1413 г., альбо фразы з яго ж ліста 1415 г. "Трымайцеся праўды, якая перамагае ўсё і моц якой вечна". Рашэнне аб выкарыстоўванні дэвіза на штандары было прынята першым чэхаславацкім прэзідэнта Томашам Гарыгам Масарыкам у 1918 г.
Гл. таксама
- Толькі праўда перамагае (सत्यमेव जयते) - нацыянальны дэвіз Індыі.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.