Pradmova
Вокладка альбома  «» ()
музычны альбом TonqiXod[d]
Дата выпуску снежань 2014
Жанр арт-рок
Прафесійныя рэцэнзіі

«Pradmova» — дэбютны студыйны альбом арт-рок-гурта «TonqiXod» з Мінска, які выйшаў у 2014 годзе на лэйбле «Ultra-Music».

Спіс песень

Аўтарства ўсіх тэкстаў: Уладзімір Лянкевіч, аўтарства ўсёй музыкі: «TonqiXod».

Назва Працягласць
1. «Уводзіны» 1:55
2. «Насыпаць горы» 5:22
3. «Галасы» 4:15
4. «Песня пра футра» 4:55
5. «Urbi» 7:34
6. «Песня пра вяселле» 5:41
7. «Памяць» 5:14
8. «Konrad Wallenrod» 11:19
9. «Пасляслоўе» 2:49

Удзельнікі запісу

  • Максім Субач – вакал, клавішы, раяль, бас, мандаліна, блок-флейта, акардэон, трохвугольнік, мычанне
  • Андрэй Аляксеенка – барабаны, голас
  • Уладзімір Лянкевіч – вакал, электрагітара, акустычная гітара, званочкі, свістулька, шум, гам, крыкі, мычанне

Запрошаныя музыканты і персанал

  • Віктар Сямашка – кларнет (5,9), голас (9)
  • Эрык Арлоў-Шымкус – кантрабас (3,7)
  • Уладзімір Галавач – труба (8)
  • запіс – «Studio33», «Mapletree studio», «Vintage mixing», «Осмас» і хатняя студыя «TonqiXod»
  • звядзенне і майстарынг – Канстанцін Пыжоў, акрамя 2 – Яўген Сухавей

Крытыка

Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by адзначыў пра альбом, што «гэта якраз той выпадак, калі не асабліва хочацца наважваць стылявыя ярлыкі, праводзіць дзесьці, можа быць, відавочныя паралелі і вышукваць цытаты: для нас запісалі цудоўную музычную працу, дапоўненую таленавітай, іранічнай літаратурай». Музычны крытык Ягор Цывілька з партала Experty.by заўважыў, што «альбом аднолькава моцна зроблены і на тэкставым узроўні, што для цяперашніх часоў настолькі вялікая рэдкасць». Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.org мяркуе, што «прыгнуць вышэй за „насыпаныя горы“ не ўдалося – гэты трэк застаецца галоўным дыямантам кружэлкі». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by падсумоўвае: «Альбом „Прадмова“ – нібыта тэатральная пастаноўка, дзе ёсць шырокі спектр эмоцый і інтанацый: смутак і радасць, гумар і сарказм». Пісьменніца Таццяна Заміроўская адзначыла альбом 7 баламі з 10: «Лянкевіч не імкнецца быць Роджэрам Уотэрсам і гэта шчасце, таму што ў нашай краіне Уотэрсам хоча быць кожны другі музыка. Таму гэты рэтра-гук бліжэй да неа-псіхадэлікі а-ля Tame Impala або «Porcupine Tree» (асабліва гэта прыкметна ў песні пра футра), якія таксама пераламляюць прог-рокавую спадчыну мінулага».[2]

Зноскі

  1. Tonqixod "Прадмова" (+аўдыё) (руск.). Experty.by (4 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2023. Праверана 15 кастрычніка 2023.
  2. Т.Замировская: Tonqixod "Прадмова" (руск.). Experty.by (11 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2018. Праверана 13 кастрычніка 2023.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.