Распрацоўшчык | Sony |
---|---|
Вытворца | Sony Computer Entertainment |
Тып | Гульнявая прыстаўка |
Пакаленне | Шостае |
Дата выхаду |
4 сакавіка 2000 26 кастрычніка 2000 24 лістапада 2000 |
Падтрымка прыпынена | 28 снежня 2012 |
Прададзена штук | 158 700 000 |
Носьбіт | DVD, CD |
Аперацыйная сістэма | невядома |
ЦП | Emotion Engine[d] |
Аператыўная памяць | 32 мегабайт і 4 мегабайт |
ГП | Graphics Synthesizer[d] |
Інтэрфейсы | IEEE 1394[d] і USB |
Бэстсэлер |
Grand Theft Auto: San Andreas (20,81 млн. экз.) |
Папярэднік | PlayStation |
Паслядоўнік | PlayStation 3 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
PlayStation 2 (яп.: プレイステーション2) — другая гульнявая прыстаўка, выпушчана кампаніяй Sony, спадкаемніца PlayStation і папярэдніца PlayStation 3. Пра пачатак распрацоўкі было абвешчана ў сакавіку 1999 года, продаж кансолі ў Японіі распачалася 4 сакавіка 2000 года, у Паўночнай Амерыцы — 26 кастрычніка 2000 года і ў Еўропе — 24 лістапада 2000 года.
PS2 — гульнявая прыстаўка шостага пакалення, якая стала самай папулярнай гульнявой прыстаўкай у гісторыі відэагульняў. Станам на 2011 год у свеце прададзена больш за 154 мільёны экзэмпляраў PS2. З пачатку 2013 года вытворчасць спынена[1].
Тэхнічныя характарыстыкі
Кансоль можна ўсталёўваць як вертыкальна, так і гарызантальна; для вертыкальнага становішча выпускаецца спецыяльная падстаўка. Прыстаўка мае 64-разрадны цэнтральны працэсар Emotion Engine (MIPS IV) з тактавай частатой 294,912 МГц. Аб’ём АЗП складае 32 МБ RDRAM, відэапамяці — 4 МБ. Графічны працэсар Graphics Synthesizer з частатой 147 МГц забяспечвае малюнак дазволам ад 320х240 до 1920х1080i.
PlayStation 2 мае два USB-парты і порт IEEE 1394, 2 раздымы для геймпадаў, 2 слоты карт памяці, камбінаваны аўдыё/відэавыхад, лічбавай аптычны выхад. Жорсткі дыск можа быць усталяваны ў адсек пашырэння на задняй панэлі кансолі.
У PlayStation 2 маюцца два раздыма для падлучэння геймпадаў, для падключэнне дадатковых след дакупляць спецыяльны кантролер. PS2 здольная працаваць з геймпадам першай PlayStation[2].
Магчымасці
PlayStation 2 запускае відэагульні на CD-ROM і DVD-ROM. Акрамя таго, кансоль можа прайграваць аўдыё CD і фільмы на DVD, а таксама сумяшчальная з першай PlayStation. PS2 падтрымлівае карты памяці PlayStation і кантралёры, але пры гэтым карты памяці PS1 працуюць толькі з гульнямі для PS1, а кантралёры падтрымліваюць не ўсе функцыі, прадугледжаныя ў гульнях для PS2.
Пасля ўстаноўкі сеткавай карты некаторыя гульні для PlayStation 2 адкрываецца магчымасць шматкарыстальніцкай гульні праз інтэрнэт у гульнях, дзе гэта прадугледжана. Замест адзінага сэрвісу з сістэмай аплаты па падпісцы, сэрвісы для шматкарыстальніцкіх гульняў PlayStation 2 прадастаўляюцца выдаўцамі.
Гульні
Для PlayStation 2 выйшла 2501 гульня, з іх 18 сталі бестселерамі, прададзена больш 5 млн. копій[3]:
- Grand Theft Auto: San Andreas
- Grand Theft Auto: Vice City
- Gran Turismo 3: A-Spec
- Grand Theft Auto III
- Gran Turismo 4
- Final Fantasy X
- Need for Speed: Underground
- Need for Speed: Underground 2
- Medal of Honor: Frontline
- Kingdom Hearts
- Metal Gear Solid 2: Sons of Liberty
- Final Fantasy XII
- Crash Bandicoot: The Wrath of Cortex
- Final Fantasy X-2
- Madden NFL 2004
- Dragon Quest VIII: Journey of the Cursed King
- Medal of Honor: Rising Sun
- Guitar Hero II
Зноскі
- ↑ PlayStation 2 manufacture ends after 12 years . Theguardian (4 січня 2013).
- ↑ Console Specs . Angelfire.
- ↑ PlayStation 2 - VGChartz . www.vgchartz.com. Праверана 3 красавіка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме PlayStation 2
- Афіцыйны сайт (англ.)