Phylloscopus neglectus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Phylloscopus neglectus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал віда Гнездаванне Зімаванне | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Phylloscopus neglectus — від вераб’інападобных птушак сямейства валасянкавых (Sylviidae)[1]. Жыве ў Азіі.
Апісанне
Самы маленькі прадстаўнік свайго роду, яго даўжыня складае 9-10 см. Верхняя частка цела бледна-шэра-карычневая. Ніжняя частка цела крэмавая, бакі і грудзі па баках маюць рыжаватае або бураватае адценне. Праз вочы ідуць цёмныя палоскі, над вачамі кароткія, недакладныя, светла-карычневыя або крэмавыя «бровы». Віскі вохрыстыя або карычневыя. Крылы і хвост карычневыя, пёры на іх маюць светлыя краі. Ніжнія покрыўныя пёры крылаў бялёсыя з лёгкім крэмавым або вохрыстым адценнем. Дзюба чорная, у аснове святлейшая. Лапы чорныя ці чарнавата-карычневыя. Вочы цёмна-карыя. Віду не ўласцівы палавы дымарфізм.
Распаўсюджанне і экалогія
Жывуць у гарах Загрос, Эльбурс, Капетдаг і ў іншых гарах Іранскага нагор’я, у Іране, Пакістане, Афганістане, Туркменістане, Узбекістане, Таджыкістане і Туркменістане. Узімку яны мігруюць на поўдзень Ірана, у басейн ракі Інд і на ўсход Аравійскага паўвострава. Жывуць у ядлоўцавых, фісташкавых і дубовых лясах і рэдкалессях, у садах і хмызняковых зарасніках, на высакагорных лугах, паблізу рэк і ручаёў, пераважна на вышыні ад 2400 да 4200 м над узроўнем мора. Яны зімуюць у тамарыскавых і ядлоўцавых зарасніках, акацыевых рэдкалессях і садах. Сустракаюцца паасобку або парамі, восенню і зімой таксама невялікімі зграйкамі. Харчуюцца насякомымі і лічынкамі. Сезон размнажэння доўжыцца з красавіка па ліпень. Гняздо шарападобнае, зробленае з травы, моху і пёраў, размяшчаецца ў хмызняках на вышыні да 1 м над зямлёй. У кладцы ад 3 да 5 яец.
Зноскі
- ↑ Gill: Bushtits, leaf warblers, reed warblers . World Bird List Version 12.1. International Ornithologists' Union (2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 30 мая 2022.