Pawa
Жанры Фолк, сярэднявечная музыка, Folk-Medieval, folktronica, электронная музыка
Гады 2011 — дагэтуль
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская
Лэйбл Vigma
Склад Юрась Панкевіч
Віталь Касавец
Мікіта Седзянкоў
Сяргей Шаўчэнка
Ангеліна Мухіна
Алена Пратасевіч
Таццяна Русак
Вольга Чыркун
Іншыя
праекты
Testamentum Terrae

«Pawa» — гурт беларускай сярэднявечнай музыкі, які выконвае творы ў жанры фалктроніка, сярэднявечнага фолка, фолк-рока. Заснаваны ў 2011 годзе ў Мінску.

У сваёй творчасці гурт засяроджвае ўвагу выключна на беларускай песеннай традыцыі[1], пры гэтым эксперыментуе з традыцыйнай народнай музыкай у кантэксце сучаснага гучання[2]. Гурт «Pawa» спалучае ў сваёй музыцы традыцыі еўрапейскага сярэднявечча і электронныя аранжыроўкі[3].

Гісторыя

Гурт «Pawa» быў створаны ў 2011 годзе. У склад гурта увайшлі ўдзельнікі гурта «Testamentum Terrae», далучыўся да гурту і «электроншчык» Niko_S (Мікіта Седзянкоў). Па словах Юрася Панкевіча (дудар абодвух калектываў) галоўнай ідэяй праекту стала «прага дапоўніць прыгожыя і таямнічыя мелодыі сярэдневечных музычных твораў сілаю і энергетыкай сучаснага электроннага гучання»[3]. У кастрычніку 2011 года на беларускім лэйбле Vigma гурт выдаў дэбютны альбом «Pawa».

Святкаванне новага 2013 году і цэнтральны святочны салют у Мінску адбываліся пад творы гурта «Pawa»[3].

Гурт браў удзел у шматлікіх музычных фестывалях: «Басовішча», WOŚP (Польшча), Tautų mugė (Літва), «Камяніца», «Наследие веков» (Беларусь), а таксама выступаў на сцэнах шматлікіх клубаў Беларусі, Польшчы, Расіі[3].

Склад гурту

  • Юрась Панкевіч – дуды, вакал.
  • Віталь Касавец – пяркусія, вакал.
  • Мікіта Седзянкоў – клавішныя, аранжыроўкі, вакал.
  • Ангеліна Мухіна – жалейка, раўшпфайф, сапілкі, флейты, вакал.
  • Чыркун Вольга – скрыпка, вакал.
  • Алена Пратасевіч – скрыпка, вакал.
  • Сяргей Шаўчэнка – гітара, вакал.
  • Таццяна Русак - вакал, пяркусія.
  • Саўндпрадзюсар – Валеры Шаўчэнка.

Дыскаграфія

Зноскі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.