Partyzone | |
---|---|
Жанр | індастрыял-метал, хард-рок |
Гады | 1994–цяперашні час |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская, англійская, руская |
Лэйблы | БМАgroup |
Іншыя праекты |
Out Of Reach, Litvintroll |
partYzone — беларускі рок-гурт з Мінска, заснаваны ў 1994 годзе.
Біяграфія
Гурт Partyzone узнік у 1994 годзе ў Мінску пасля пачатку супрацы спявака Уладзіміра Гнутава і гітарыста Яўгена Цылікава. За 2 тыдні да праходзіўшага тады фэсту «Next Stop» музыкі дабралі склад, адрэпетырывалі і паспяхова адыгралі на канцэрце. Пасля фестывалю з новых музыкаў у гурце застаўся толькі клавішнік Дзяніс Вячэрскі. Пад канец 1995 да Partyzone далучыўся гітарыст Андрэй Дзяменцьеў, які дапамог дабраць склад. Такім чынам, атрымаўся наступны склад гурта: Віктар Ступчык — бас-гітара; Андрэй Дзяменьцьеў — гітара; Дзяніс Вячэрскі — клавішы; Зміцер Гунько — ударныя; Уладзімір Гнутаў — вакал; Яўген Цылікаў - гітара, а таксама аўтар усіх песень і ідэйны натхняльнік праекта.
У гэтым складзе гурт выдаў паўнацэнны альбом улетку 1996 пад назвай «Can't Fly» - узор цудоўнага хард-року. Далей адбыліся змены ў складзе, у выніку якіх усе ідэі Яўгена Цылікава паступова накіраваліся ў створаны новым клавішнікам Partyzone Андрэем Вараб'ёвым праект Out Of Reach, гэтыя ідэі падтрымаў і сам Яўген. У выніку новы гурт стаў цягчэй і скараціуся да 4 музыкаў.
У 2000 годзе Яўген вырашыў зноў вярнуцца да Partyzone. У новы склад увайшлі маладыя музыкі: Павел Коцкі — бас-гітара; Антон Арлоў — ударныя; Сяргей Воранаў — клавішы.
Яўген Цылікаў пачаў спяваць, але ненадоўга. Некалькі неўдалых канцэртаў у гэтым складзе ахалодзілі стараннасць працаваўшых з ім юнакоў, і Partyzone на некаторы час замаўчаў. Тым часам Яўген працягваў працаваць над новым альбомам. У выніку паспяховых перамоваў са сваім даўнім сябрам і калегай Дзянісам Вячэрскім на тэму сваёй замены ля мікрафона (бо той меў дастатковы вопыт у гурце Сок ды іншых), апошні стаў спяваць у Partyzone. Альбом «Трэба Рабіць» быў створаны ў сакавіку-маі 2002, і ў той жа час паступіла прапанова ад БМАgroup удзельнічаць у hardcore-кампіляцыі. Супрацоўніцтва адбылося, прычым з нечаканым працягам: БМА прапанавалі заняцца таксама прамоўшанам Partyzone, на што гурт пагадзіўся[1].
Улетку 2002 музыкі прынялі ўдзел у фэсце беларускай альтэрнатыўнай музыкі «Басовішча», які адбыўся пад Беластокам у Польшчы 19-20 ліпеня і ўзялі там Гран-пры.[2] Прызом з'явіўся запіс у польскай студыі.
На 2003 год каманда мела наступны склад: Дзяніс Вячэрскі — вакал; Яўген Цылікаў — гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты; Юрась Сушчынскі — гітара; Зміцер Астроўскі — бас-гітара; Аляксей Яфрэменка — ударныя.
Partyzone працягнулі актыўную канцэртную дзейнасць. У маі 2003 года яны прынялі ўдзел у «Рок-каранацыі», якая праводзілася ў к/з «Мінск». У 2003 і 2005 гадах музыкі ўдзельнічалі ў «Басовішчы» ў якасці гасцей. Трэці альбом гурта, «Сьмерці няма», быў выдадзены ў 2005 годзе.[3] У 2008 годзе гурт выпусціў два кліпа — «Смутак» і «Сьмерці няма». У 2008-2009 гадах Partyzone сталі удзельнікамі украінскага фестывалю «Be Free». Апошні на дадзены момант альбом «Падаць і ўзлятаць» выйшаў у маі 2011 года.[4] Паралельна з усім гэтым, Partyzone ўдзельнічалі ў шматлікіх зборніках беларускай музыкі.
У 2012 годзе, выступаючы на канцэрце свайго другога гурта Litvintroll, загінуў басіст Алег Клімчанка.[5]
2012-2022 - творчы перапынак.
2022 - узнаўленне дзейнасці.
Дыскаграфія
Альбомы
Удзел у зборніках
- Hardcoreманія: чаду! (2002) — «Бывайце, выбачайце...»
- Hard Life Heavy Music II (2003) — «Парай дарогу!»
- Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) — «Партызанская»
- FuckShowBiz (2003) — «Mad About You»
- Генералы айчыннага року (2004) — «Сьмерці няма»
- Hard Life Heavy Music. Metallection III (2004) — «Смутак»
- Варта Вежы Багоў (2005) — «Сьпявак пахавальны»
- Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Маё сэрца»
- Прэм’ер Тузін 2006 (2006) — «Ляці за край»
- Metallection 4 (2006) — «Karani»
- НезалежныЯ (2008) — «Розум»
- Беларускі глёбус (2009) — «Сонца»
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Serca»
Апошні склад
- Яўген Цылікаў: аўтар, гiтара, аранжыроўка
- Алег Клiмчанка : бас-гітара
- Дзяніс Вячэрскі: вакал
- Нікіта Басалаеў: гітара
- Андрэй Вараб'ёў: клявішы, бэк-вакалы
- Аляксей Ефрэменка: ударныя
- Ірына Хмель: вакал
Зноскі
- ↑ "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета [руская] (46). 2005. Архівавана з арыгінала 2020-09-09. Праверана 2020-09-09.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Победителем «Басовища» стал минская группа «PARTYZONE» / БДГ
- ↑ Partyzone - Сьмерці Няма / Музыкальная газета
- 1 2 Partyzone "Падаць і ўзлятаць" (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ На фестывалі ў Гомелі загінуў басіст Litvintroll Алег Клімчанка / Наша Ніва
Літаратура
- Д.П. «PARTYZONE» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 244. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
- Partyzone на Last.fm