PRR M1 | |
---|---|
| |
Асноўныя даныя | |
Восевая формула | 2-4-1 |
Гады пабудовы | 1923- |
Краіна пабудовы | ЗША |
Завод |
Lima Locomotive Works Altoona Works Baldwin Locomotive Works |
Усяго пабудавана | 301 |
Краіна эксплуатацыі | ЗША |
Дарога | Pennsylvania Railroad |
Шырыня каляіны | 1435 |
Тэхнічныя даныя | |
Працоўная маса паравоза | 174.6 |
Дыяметр рухальных колаў | 1829 |
Ціск пары ў катле | 17.6 атм |
Дыяметр цыліндраў | 686 |
Ход поршня | 762 |
Паравоз PRR M1 — паравоз тыпу 2-4-1 (у амерыканскай сістэме запісу 4-8-2 «Mountain»), будаваўся ў ЗША па замове чыгуначнай кампаніі Pennsylvania Railroad на заводах Lima Locomotive Works, Altoona Works і Baldwin Locomotive Works.
Выбпрабавальны паравоз быў пабудаваны ў 1923 годзе, серыйны выпуск паравозаў пачаты ў 1926 годзе. Усяго выпушчаны 301 лакаматыў. Шырыня каляіны 1435 мм.
Паравозы Пенсільванскай чыгункі тыпу M1 былі прызначаны для цяжкага горнага профілю. Рухаючымі на гэтых паравозах - чатыры колавыя пары. Дзве колавыя пары, размешчаныя пад даволі вялікай топкай паравоза, змяншалі восевую нагрузку ад цяжкога паравоза.
Паравозы вырабляліся і для пасажырскага, і для грузавога руху, але выкарыстоўваліся пераважна ў грузавым руху з паскоранымі грузавымі цягнікамі.
Многія машыністы Пенсільванскай чыгункі лічылі гэты паравоз лепшым сярод тых, якія ім сустракаліся.
Першы паравоз быў пабудаваны на заводзе PRR ў горадзе Алтуна. Пасля трох гадоў інтэнсіўных выпрабаванняў у цягніковай працы і статычных выпрабаванняў былі атрыманы станоўчыя вынікі. Кіраўніцтва кампаніі прыняло рашэнне замовіць яшчэ 200 паравозаў гэтай серыі па сваіх чарцяжах на заводах Baldwin Locomotive Works (1975 адз.) і Lima Locomotive Works (25 адз.). Пры паступленні на чыгунку гэтыя лакаматывы атрымалі нумары з 6800 да 6999.
У 1930 годзе чыгунка замовіла яшчэ 100 лакаматываў гэтай серыі. На гэты раз лакаматывы атрымалі некалькі змен у канструкцыі, таму і ў назве з'явіўся індэкс a (PRR M1a). На паравозы быў усталяваны падагравальнік сілкавальнай вады. Замест адной парапаветранай помпы былі ўсталяваны дзве. Павялічылася ўмяшчальнасць тэндэраў.