Otto Dix | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | дарквейв |
Гады | 2004 — па наш час |
Краіна | Расія |
Адкуль | Хабараўск |
Лэйблы | AMG, Danse Macabre, Dizzaster, Gravitator |
Склад |
Міхаэль Драў Мары Сліп Пётр Воранаў |
афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ота Дзікс — расійскі дарквейв-гурт, назва якога паходзіць ад імя нямецкага мастака Ота Дзікса. Утвораны ў Хабараўску Драў і Сліпам. Днём нараджэння гурта лічыцца 28 лістапада 2004 года — менавіта тады адбылося першае жывое выступленне.
Стыль гурта
У тэматыцы песень значнае месца займае постапакаліптыка («Атомная зима», «Город», «Зона теней»), але нярэдка закранаюцца іншыя, філасофскія, псіхалагічныя і маральныя тэмы («Старик», «Немой крик», «Сон разума», «Жертвы искусства» і інш.) Акрамя таго, у некаторых песнях выкарыстоўваецца BDSM тэматыка (««Любимый немец», «Зверь», «Раб»).
У музыцы выкарыстоўваюцца рэзкія, надрыўныя мелодыі, выкананыя ў мінорных танах. Некаторыя мелодыі ў асобных павольных песнях набліжаюць музычны шэраг да Dark Ambient. На канцэртах у кожнай песні разыгрываецца мініятурны монаспектакль, ствараецца арыгінальны вобраз, устойліва асацыяваны ў прыхільнікаў з мелодыяй і тэкстам.
Гісторыя гурта
Гурт існуе з лістапада 2004 года. Otto Dix граюць у стылі дарквэйв, хоць у музыцы выяўляюцца і рысы пост-індастрыяла. У цяперашні час вельмі шырока вядомыя ў Расіі і краінах СНД. Усе тэксты гурта на рускай мове. Вакаліст Міхаэль Драў валодае вельмі рэдкім голасам — контратэнар
У перыяд пошуку арыгінальнага гучання калектыў спрабаваў быць трыо, але пасля гітарыст сышоў. З зімы 2004 Otto Dix працавалі разам з моладзевым тэатрам «Парадыгма часоў». Аж да выхаду альбома «Атомная зима» ў 2007 годзе Otto Dix заставаўся дуэтам.
Дэма-альбом «Эго», які выйшаў у ліпені 2005 году ўключае толькі 12 трэкаў і відэакліп на загалоўную песню, а таксама зборную фотасесію і тры артыкулы з мясцовых газет аб гурце і аб яго ўдзельніках.
У чэрвені 2006 году ўдзельнікі гурта пераехалі ў Санкт-Пецярбург на пастаяннае месца жыхарства.
У студзені 2007 году маскоўскі лэйбл Gravitator Records выдае афіцыйны дэбютны альбом Otto Dix «Город». У траўні 2007-га пры ўдзеле канцэртнага агенцтва SYN Promotion дуэт дае тур у падтрымку «Города», які стаў самым маштабным за ўсю гісторыю расійскай готык-сцэны.
У кастрычніку 2007 году выходзіць трэці альбом — «Атамная зіма».
У 2008 годзе склад Otto Dix пашыраецца да трыа — трэцім удзельнікам гурта становіцца скрыпач, кампазітар, аранжоўнік Пётр Воранаў. Пётр скончыў Пецярбургскую кансерваторыю, ён прыняў удзел у туры ў падтрымку альбома «Атомная зима».
У пачатку 2009 году на Gravitator Records выходзіць чацвёрты альбом «Зона Теней» (скрыпач Пётр Воранаў прымае ўдзел у яго запісу), гурт адпраўляецца ў маштабны ўсерасійскі канцэртны тур, які працягнуўся амаль 5 месяцаў і ахапіў больш за 30 гарадоў Расіі.
30 мая 2009 года Otto Dix выступілі на найбуйнейшым штогадовым еўрапейскім гатычным фэсце Wave-Gotik-Treffen у горадзе Лейпцыг (Германія)
Вясна 2010 — гурт адпраўляецца ў тур, прысвечаны пяцігоддзю гурта.
29 ліпеня 2010 года на афіцыйным форуме гурта з'явіліся фатаграфіі са здымак новага кліпу на песню «Зверь»; па стане на пачатак жніўня здымкі кліпа былі завершаны. Таксама названыя прыблізныя тэрміны выхаду новых альбому і кліпа — лістапад 2010 г.
13 снежня 2010 года выходзіць пяты студыйны альбом гурта — «Чудные Дни», выпушчаны лэйблам Gravitator Records
20 красавіка 2012 выходзіць першы сінгл у гісторыі гурта — «Утопія».
7 верасня 2012 выходзіць шосты студыйны альбом «Mortem».
11 красавіка 2013 гурт пакідае скрыпач Пётр Воранаў з-за свайго жадання засяродзіцца на іншых музычных праектах, заявіўшы, што «ў будучым сезоне не выключана мой удзел у некаторых канцэртах і запісах групы ў якасці сесійнага музыкі».
Дыскаграфія
Эго (2005)
- Белый пепел
- Эго
- Красота
- Любимый немец
- Раб
- Пандемониум
- Фетишизм
- Ветер (Технология cover)
- Покаяние
- Покаяние (ремикс)
- Покаяние (Dark)
- Пандемониум (Mix)
Город (2007)
- Антихрист
- Город
- Бог мёртв
- Галатея
- Земля
- Птицы
- Белый пепел
- Пыль
- Семантика
- Расщепленный Разум
- Старость
Атомная зима (2007)
- Болезнь
- Атомная зима
- Виртуальная любовь
- Вальс
- Сон разума
- Жертвы искусства
- Отражение
- Усталость металла
- Чёрно-белое
- Гленофобия
Эго (2007) (Перавыданне)
- Гот
- Эго
- Красота
- Любимый Немец
- Раб
- Каменный Ангел
- Фетишизм
- Покаяние
- Эти Пути (Marie Slip)
- Пленники Режима (Marie Slip)
Зона Теней (2009)
- Intro
- Зона Теней
- Сказка Странствий
- Грех Уныния
- Надо улыбаться
- Война
- Немой Крик
- Мечта о Весне
- Орфей
- Старик
- Фиксация Снов
Чудные дни (2010)
- Те, кто будут после
- Чудные дни
- Машина
- Скорость
- Железный прут
- Мужчина, который не пишет прозу
- Стеклянные цветы
- Маленький Принц
- Икар
- Зверь
- Раздетые
- Индиго
- А.О.У.М.
Эго (2011) (Перавыданне № 2)
- Белый пепел
- Эго
- Красота
- Любимый немец
- Раб
- Пандемониум
- Фетишизм
- Ветер
- Покаяние
- Покаяние (remix)
- Покаяние (dark)
- Пандемониум (mix)
- Гот
- Каменный Ангел
- Пленники Режима (Marie Slip)
- Эти Пути (Marie Slip)
Утопия (сінгл) (2012)
- Утопия (Original Demo Version)
- Утопия (babyMax Krieg und Frieden Remix)
- Утопия (DJ Shamaniac Remix)
Mortem (2012)
- Аве
- Мортем
- В горе и радости
- 1453
- Карфаген
- Кровь моя
- Кто как Бог
- Огонь небесный
- Страна туманов
- Я хочу
- Гуттаперчевый мальчик
- Прошлое
- Последняя Пангея
Відэаграфія
Спасылкі
- http://draw-cyberworld.ru/ Архівавана 11 лютага 2010. - ўсё пра кніжныя міры Міхаэля Драў
- http://www.peter-v.ru - сайт Пятра Воронава
- http://ottodix.ru - афіцыйны сайт гурта