Ліцэнзія на адкрытую базу даных (Open Database License, ODbL) — публічная ліцэнзія для выкарыстання ў адкрытых базах даных. Ліцэнзія дазваляе карыстальнікам свабодна дзяліцца з іншымі, змяняць, выкарыстоўваць базу даных пры захаванні такіх самых свабод для іншых («распаўсюд на тых жа умовах» — Share Alike). Ліцэнзія ахоўвае існуючыя аўтарскія правы, а таксама правы на базу даных. Бягучая версія ліцэнзіі 1.0 [1]
Гісторыя і распаўсюд
Тэкст ліцэнзіі быў распрацаваны ў 2007 годзе юрыстамі Jordan Hatcher і Dr. Charlotte Waelde з Open Data Commons, якая з'яўляецца часткай Фонду адкрытых ведаў (Open Knowledge Foundation).[2]
Найбольшы распаўсюд атрымала ў адкрытым геаінфармацыйным праекце openstreetmap.org, які з 2012 года выкарыстоўвае ODbL замест Creative Commons [3].
На сёння развіццё ліцэнзіі падтрымлівае рух за адкрытыя базы даных.[4]
Структура і характарыстыкі
Характарыстыка
Ліцэнзія ўлічвае так званыя правы на базу даных sui generis, якія зацверджаны Дырэктывай Еўрасаюза 96/9/ЕС, таксама аўтарскія, сумежныя правы. Варта адзначыць што ліцэнзія не пакрывае аўтарскія правы на сам кантэнт базы даных.
Структура
Тэкст ліцэнзіі складаецца з 10 частак.
- Вызначэнні і значныя словы
- Што ахоплівае гэта Ліцэнзія
- Прапаноўваемыя правы
- Умовы выкарыстання
- Асабістыя немаёмасныя правы
- Чэсная дзелавая практыка, выключэнні Базы Даных і іншыя неахопліваемыя правы
- Гарантыі і адмовы ад адказнасці
- Абмежаванні адказнасці
- Спыненне вашых правоў у гэтай ліцэнзіі
- Агульнае[1]
Цікава ведаць
- Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння лічыць гэту ліцэнзію не сумяшчальнай з GNU GPL, але не супраць выкарыстання даных атрыманых ад ліцэнзаваных ODbL ліцэнзіяй баз даных.[5]
- Партал адкрытых даных Непала актыўна выкарыстоўвае гэту ліцэнзію [6]
Спасылкі
- Сайт Open Data Commons — стваральнікаў ODbL.
- тэкст Open Database License.
- Беларускі пераклад ліцэнзіі.
- Чалавекачытальны тэкст ліцэнзіі ODbL.
- Перакладзеная версія ліцэнзіі на беларускую мову.