Onegin | |
---|---|
Жанр | Альтэрнатыўны рок |
Гады | 2000-2012 |
Краіна |
![]() |
Горад | Брэст |
Мова песень | Руская, Англійская |
onegin.org |
Onegin — рок-гурт з горада Брэст, Беларусь. Заснаваны ў 2000 годзе.
Стыль музыкі — альтэрнатыўны рок, пост-гранж. Гурт заснаваны удзельнікамі калектываў «PEACEMAKER» і «Наизнанку», Юрыем Юрчыкам і Юрыем Карагада. Першапачаткова музыкі гралі поп-рок, але з часам стыль трансфармаваўся ў больш грубы і вуглаваты, захоўваючы пры гэтым сваю меладычнасць.
Гісторыя
2000 год
Гурт заснаваны ў 2000 годзе Юрыем Юрчыкам і Юрыем Карагада. У якасці саліста быў запрошаны Алег «Пацям» Сцепанюк («Негатив», «Наизнанку», «Кола»). Калектыў пачаў рэпетаваць у красавіку 2000 у складзе Алег Сцепанюк (вакал, гітара), Юрый Юрчык (бас), Юрый Карагада (гітара), Эрык Калтахчан (барабаны). Першапачаткова група называлася «Снайперы». Першае demo гурта было запісана ў маі 2000 года. У жніўні гэтага ж года «Пацям» прывёў у склад новага ўдзельніка — Мікалая Сямітка, на замену Эрыку Калтахчану, які перайшоў у групу МАКАМ РАСТ[1]. Летам 2000 дэмазапіс «Снайперов» трапіў ў рукі Канстанціну Калеснікаву (Лепрыконсы[2], IQ48[3]), Пасля чаго «Снайперы» выступалі ў якасці «разагрэва» калектыву на канцэртах «Лепрыконсаў». У верасні гэтага ж года, у студыі «ВОЗДУХ» у г. Брэст гурт запісвае свой першы альбом, які атрымаў назву «Город дорог». У гэты ж час назва калектыву змяняецца на ONEGIN.
2001 год
Узімку 2000 г. - вясной 2001 гурт актыўна канцэртуе, у тым ліку ў маі 2001 прымае ўдзел у фестывалі BELARUSIFICATION ў г. Мінск. У чэрвені таго ж года, ONEGIN выступаюць на разагрэве ў Лепрыконсаў на прэзентацыі альбома «Все ребята — перцы!» у Маскве, тады ж адбылася спроба падпісаць кантракт з лэйблам «Союз рекордс», але апошнія групай не зацікавіліся. Некалькі песень групы выходзяць на шэрагу беларускіх і расійскіх зборнікаў. Восенню 2001 у Брэсце адбыўся фестываль маладзёжнай музыкі «Золотая осень», на якім група атрымлівае гран-пры. У гэтым жа годзе выдадзены альбом «Город дорог» (Студия С).
2002 год
Вясной 2002 ONEGIN прымаюць удзел у радыёпраграме «Музычны рынг» на радыё «Сталіца», дзе прайграюць па рашэнні журы, але набіраюць самую вялікую колькасць балаў ад слухачоў за ўсю нядоўгую гісторыю перадачы. У працягу 2002 гурт актыўна рэпетуе і выступае, і ў жніўні 2002 запісвае 20 песень для другога альбома, які быў названы «Не верь никому». Звядзенне другога дыска пачалося зімой 2002 , але ў студзені 2003 было прынята рашэнне перапісаць частку гітарных трэкаў, што зацягнула працэс звядзення на некалькі месяцаў. У гэты ж час ONEGIN спрабуюць наладзіць працу з прадстаўніком Universal Music Russia.
2003 год
У 2003 г. намецілася змена стылістыкі гурта ў бок пацяжэння — да больш грубага і «вуглаватага» гука. Летам 2003 музычнае агенцтва «Underground» (Польшча) запрасілі ONEGIN выступіць на аэрадроме «Бяла Падляска» у якасці разагрэву гурта Myslovitz. Пасля ўдалага выступу, ONEGIN былі запрошаныя на «разагрэў» іншых вядомых польскіх калектываў — такім чынам, з'явіўшыся адным з першых рок-калектываў Беларусі, экспартаваўшых сваю музыку на Захад.
2004-2006 гады
У перыяд 2004-2005 гг. ONEGIN рэгулярна канцэртуюць у Беларусі і Польшчы, а таксама адыгрываюць два невялікіх тура па украінскіх клубах. У 2005 годзе гурт запісвае і выпускае альбом «Седна», і прадпрымае апошнюю спробу падпісацца пад Universal, аднак гэтым планам не наканавана было ажыццявіцца; UM дэлегуюць кантракт свайму ўкраінскаму падраздзяленню, якое неўзабаве зачыняецца з-за фінансавых цяжкасцяў.
2007 год
У 2007 у склад прыходзіць другі гітарыст, Іван Пасохін, і Алег Сцепанюк аддае сваю частку гітарных партый яму, у спробе засяродзіць максімум намаганняў на вакале. Аднак, «Седна» становіцца апошнім дыскам з удзелам «Пацяма».
2008 год
У чэрвені 2008 года Алег Сцепанюк сыходзіць з групы, яму на замену прыходзіць Улад Філіпаў, які таксама грае ў групе Слайды. У 2008 годзе, пры ўдзеле новага вакаліста, выдаецца промадыск «Hiroshima EP», на якім група прадставіла трэкі з новага альбома «4». У гэты ж час запісваецца кавер на песню Джонна Ленона «Cold Turkey».
2010 год
2010 год адзначаецца актыўным канцэртным графікам, гурт дае канцэрты па гарадах Беларусі, удзельнічае ў фестывалях «MetalFest», «Сублимация», «X-Star». Выпускаецца прома-дыск і рыхтуецца да выдання новы альбом «4».
У верасні 2010 года група выпускае альбом «4», які выкладзены для вольнай запампоўкі на афіцыйным сайце гурта, аднак крызіс у калектыве прыводзіць да таго, што ў лютым 2012 Юрый Карагада аб'яўляе аб роспуску калектыва.
2014-2016 гады
З 2014 года ідуць размовы пра аб'яднанне калектыва, у 2015 музыкі даюць сольны канцэрт (разам з Алегам Сцепанюком), які прайшоў з аншлагам, а ў 2016 прадстаўляюць новы інтэрнэт-сінгл. Аднак, як падкрэсліваюць музыкі, нельга гаварыць пра паўнавартаснае аднаўленне калектыва.
Дыскаграфія
Склад
Бягучы склад
- Юрый Карагада — гітара
- Юрый Юрчык — бас
- Мікалай Сямітка — ударныя
- Алег «Пацям» Сцепанюк — вакал
Ранейшыя ўдзельнікі
- Эрык Калтахчан (барабаны) — 2000
- Улад Філіпаў — 2008-2012
- Іван Пасохін — 2008-2009
Зноскі
- ↑ Брест музыкальный | ONEGIN Архівавана 11 лістапада 2011.
- ↑ Леприконсы
- ↑ IQ 48 — Здаровыя Лосі! Архівавана 4 красавіка 2005.
Спасылкі
- Група Вконтакте
- МИФЫ И ЛЕГЕНДЫ МУЗЫКАЛЬНОГО БРЕСТА. ONEGIN Архівавана 29 красавіка 2017. на binkl.by
- Брест музыкальный о Onegin(недаступная спасылка) (28 сакавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2011. Праверана 16 лютага 2011.
- Молодёжный рок-фестиваль Эх, Rockнем(недаступная спасылка) (28 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2012. Праверана 16 лютага 2011.