OF-40
Класіфікацыя асноўны баявы танк
Краіна  Італія
Баявая маса, т 45,5
Кампанавальная схема класічная
Экіпаж, чал. 4
Гісторыя
Распрацоўнік Oto Melara
Вытворца Oto Melara
Гады вытворчасці 19811985
Колькасць выпушчаных, шт. 36
Асноўныя аператары  ААЭ
Габарыты
Даўжыня з гарматай наперад, мм 9222
Шырыня, мм 3510
Вышыня, мм 2450
Дарожны прасвет, мм 440
Браніраванне
Тып брані сталёвая катаная супрацьснарадная
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 105-мм OTO Melara
Тып гарматы наразная
Боекамплект гарматы 57
Кулямёты 2 × 7,62-мм MG-3
Рухомасць
Тып падвескі індывідуальная тарсіённыя, з гідраўлічнымі амартызатарамі
Пераадольваемы ўздым, град. 31
Пераадольваемая сценка, м 0,95
Пераадольваемы роў, м 3,0
Пераадольваемы брод, м 1,2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

OF-40 — італьянскі асноўны баявы танк, варыянт нямецкага танка «Leopard 1». Распрацаваны ў канцы 1970-х для экспарту ў краіны Блізкага Усходу. Выраблена 36 адзінак у 19811985 гадах, усё выпушчаныя машыны былі прададзеныя Аб’яднаным Арабскім Эміратам.

Гісторыя стварэння і вытворчасці

У 1981—1982 гг. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты закупілі 18 танкаў OF-40 Mk.1, у 1984—85 гг. яшчэ 18 танкаў OF-40 мадыфікацыі Mk.2, а таксама тры БРЭМ OF-40 ARV на базе танка.

Мадыфікацыі

  • OF-40 Mk.1 — базавая версія, выпушчана 18 танкаў. У 1985 годзе ўсе машыны былі мадэрнізаваны да стандарту Mk.2.
  • OF-40 Mk.2A — палепшаная версія з новай сістэмай кіравання агнём, двухплоскастнай стабілізацыяй гарматы і заменай зенітнага кулямёта на больш магутны калібра 12,7 мм.
  • OF-40 Mk.2A1 — палепшаная версія з 120-мм гарматай, за 1 000 л.с. дызельным рухавіком і вежай па тыпу Арыетэ. Прататып не быў завершаны.

Машыны на базе OF-40

  • OF-40 ARV — БРЭМ на базе шасі танка OF-40.
  • Палмарыя — экспартная 155-мм САУ на базе шасі танка OF-40.
  • OF-40 SPAAG — ЗСУ, узброеная спаранымі 35-мм гарматамі.
  • OTO-76/62 — ЗСУ з 76-мм аўтаматычнай гарматай.

На ўзбраенні

  •  ААЭ: 36 OF-40 Mk.2, 3 OF-40 ARV, па стане на 2016 год[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. The Military Balance 2016. — P. 357.

Літаратура

  • М.Барятинский Средние и основные танки зарубежных стран 1945—2000 (Часть 1). — М.: Бронеколлекция, выпуск № 3, 2001.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.