B-21 Raider | |
---|---|
Northrop Grumman B-21 Raider | |
Тып | бамбардзіроўшчык |
Распрацоўшчык | Northrop Grumman |
Вытворца | Northrop Grumman Corporation |
Першы палёт | 10 лістапада 2023 |
Статус | выпрабаванні |
Эксплуатанты | ЗША |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Northrop Grumman B-21 «Raider» — перспектыўны амерыканскі стратэгічны бамбардзіроўшчык, распрацаваны кампаніяй Northrop Grumman для ВПС ЗША. Самалёт ствараецца на аснове перадавых тэхналогій, мае вельмі далёкі радыус дзеяння, значную бомбавую нагрузку, малапрыкметнасць, здольны несці як звычайныя боепрыпасы, так і тэрмаядзерную зброю. Першы прататып публічна паказаны 2 снежня 2022 года[1] на заводзе вытворцы ў Каліфорніі.
Тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыя
Плануюць, што тэхнічнае абслугоўванне самалётаў B-21 будзе каардынавацца базай ВПС Цінкер (Аклахома, ЗША), а база ВПС Эдвардс (Каліфорнія, ЗША), будзе праводзіць выпрабаванні тэхнікі. Чакаецца, што B-21 будзе дзейнічаць з баз, на якіх цяпер размяшчаюцца цяжкія бамбардзіроўшчыкі, такіх як база ВПС Дайс (Тэхас), база ВПС Элсуорт (Паўднёвая Дакота) і база ВПС Уайтмен (Місуры). У сакавіку 2019 года Элсуорт была абрана як база для размяшчэння першага баявога падраздзялення B-21 і першага навучальнага падраздзялення.
Роля ў ВПС
Да 2040 года B-21 павінен замяніць 63 стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-1 ВПС ЗША 1980-х гадоў і 20 стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў B-2 1990-х гадоў. B-21 таксама можа ўрэшце замяніць стратэгічны B-52, які, як плануюць, застанецца на ўзбраенні на працягу шматлікіх дзесяцігоддзяў.