Nexter Aravis
Гісторыя
Вытворца Nexter[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nexter Aravisпаўнапрывадны ўсюдыход, распрацаваны французскай кампаніяй Nexter Systems.

Гісторыя

Аўтамабіль распрацаваны на ўласныя сродкі кампаніі Nexter і створаны на базе шасі нямецкага грузавіка Unimog U5000. Прэзентаваны ў 2008 годзе на выставе Eurosatory.

У 2009 годзе міністэрства абароны Францыі замовіла пятнаццаць Aravis для інжынерных падраздзяленняў у Афганістане. Сума кантракту склала дваццаць мільёнаў еўра. Aravis абсталявалі дыстанцыйна кіраванай вежай з кулямётам калібра 12,7 мм[1].

Апісанне

Вага машыны — 12,5 тон, максімальная хуткасць — 100 км/г, запас ходу — 750 км. Бранявік здольны перавозіць да 7 пасажыраў. Абсталяваны рухавіком Mercedes-Benz Diesel і аўтаматычнай каробкай перадач.

Браня адпавядае стандарту STANAG 4569 4 узроўня, якая абараняе як ад кінэтычных снарадаў, так і для мін і аскепкаў[2]. Бранявік можа быць абсталяваны розным узбраеннем, у тым ліку 7,62 мм спараным кулямётам[3].

Варыянты

  • Panhard WASP (7,62 мм кулямёт FN MAG) або WASP Milan-ER (FN MAG + супрацьтанкавая ракета Milan-ER).
  • Kongsberg M151 (12,7 мм кулямёт M2 Browning або 40 мм аўтаматычны гранатамёт Mk19).
  • Nexter ARX20 (20 мм кулямёт M621) — экспартны варыянт для Габона[4].

Эксплуатанты

Заўвагі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.