Neotinea lactea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neotinea lactea


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  59335
IPNI  998312-1
TPL  kew-134143

Neotinea lactea — від архідэй, які сустракаецца ў Еўропе ад Францыі да Турцыі і ў дзвюх краінах Паўночнай Афрыкі: Алжыры і Тунісе[3]. Яго кветкі ад бледна- да светла-ружовага колеру адлюстроўваюць яго відавы эпітэт lacteus (малочны)[4].

Упершыню від быў апісаны ў 1798 годзе Пуарэ з Алжыра[5].

Апісанне

Neotinea lactea — трывалы полікарпічны геафіт ад 10 да 25 см вышынёй пры цвіценні. Сцябло кветкі круглага перасеку з разеткай з 4-6 лісця ў аснове і злёгку рабрыстае на верхавіне, некалькі больш дробных лістоў пакрываюць сцябло вышэй. Мноства дробных кветак утвараюць шчыльную гронку да 7 см даўжынёй авальнай або цыліндрычнай формы[6][7].

Экалогія

Neotinea lactea аддае перавагу сухім вапнавым глебам і добрым асвятленнем. Расліны можна знайсці на вышыні да 1800 м на вапнавых лугах, у закінутых аліўкавых садах, на адкрытых месцах у гарыгах і адкрытых лясах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Neotinea lactea. Plants of the World Online. Royal Botanic Gardens Kew. Праверана 28 April 2021.
  4. Neotinea lactea (Poir.) R.M. Bateman, Pridgeon & M.W. Chase (англ.). Funghi in Italia - Fiori in Italia - Forum Micologia e Botanica. Праверана 28 красавіка 2021.
  5. Neotinea lactea. www.orchidsofbritainandeurope.co.uk. Праверана 28 красавіка 2021.
  6. Neotinea tridentata subsp. lactea - Milky Orchid. First Nature. Праверана 28 April 2021.
  7. Orchis couleur de lait Neotinea lactea. Tela Botanica. Праверана 28 April 2021.

Літаратура

  • Ouvrage collectif sous l'Egide de la Société Français d'Orchidophilie, 1998.: Les Orchidées de France, Belgique et Luxembourg, Collection Parthenope, ISBN 2-9510379-1-0
  • Pierre Delforge, 1994.:Guide des orchidées d’Europe, d’Afrique du Nord et du Proche-Orient, Delachaux et Niestlé, ISBN 2-603-01323-8

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.