NAVIBAND
Асноўная інфармацыя
Жанры інды-поп, фолк-рок
Гады 2013 — сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Іншыя назвы NAVIBAND
Мова песень беларуская, руская
Склад

Ксенія Жук, Арцём Лук’яненка, Аляксандр Табольскі, Уладзіслаў Чашчавік,

Уладзімір Бегер
Афіцыйная сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

NAVIBAND, або NAVI (бел.: Наві́) — беларускі гурт, які спявае ў жанры інды-поп, фолк-рок. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2017» з песняй на беларускай мове «Гісторыя майго жыцця».

Гісторыя гурта

2013—2014

Гурт NAVI быў заснаваны 14 лютага 2013 — пасля амаль выпадковай сустрэчы Ксеніі Жук і Арцёма Лук’яненка. Так сталася, што абодва музыкі знаходзіліся ў той час у творчым пошуку. Абодва вакаліста ўжо даўно збіраліся змяніць стылістыку, у якой яны гралі да таго часу. Можна сказаць, што калектывы, у якіх яны раней працавалі, былі супрацьлеглымі па гучанню і стылістыцы. Спалучыўшы такія розныя напрамкі, яны вырашылі паспрабаваць і спець адну песню дуэтам.[1]

Першапачатковая назва гурта NAVI, як кажуць самі музыкі, не мае ніякага значэння. Але з англійскай мовы сугучнае «navy» перакладаецца як «флот», у грузінскай мове сугучнае «navi» — «лодка», у італьянскай «nave» — таксама «лодка». Таксама NAVI гэта назва ўкраінскай кіберспартыўнай каманды

У 2013 годзе музыку гурта NAVI ацаніла Дыяна Арбеніна, разам з ёй музыканты выступілі ў двух юбілейных канцэртах Начных Снайпераў. Таксама станоўча музыку NAVI ацаніў Сяргей Бабкін, на адным з яго сольных канцэртаў NAVI выступілі на разагрэве.

У студзені 2014 адбылася прэзентацыя першага альбома гурта пад назвай «Лаві». Улетку 2014 група ўзяла ўдзел у буйным польскім фестывалі Halfway festival, дзе выступіла на адной сцэне з Lisa Hannigan. У снежні 2014 года выйшаў акустычны альбом гурта на беларускай мове «Сонцам сагрэтыя»!

Летам 2015 года музыканты перамаглі ў намінацыі «Адкрыццё года», а таксама ўзялі «Лепшую песню на роднай мове» у Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра». Былі ўдзельнікамі галоўнай сцэны фестывалю «Дружба» разам з такімі гуртамі, як «Нагу звяло», «Сяргей Бабкін», «Дэльфін» і «Animal Джаз», неаднаразовыя госці фестывалю «Басовішча-2015». Зімой 2015 года NAVI выступілі на калядных канцэртах у Маскве на пляцоўках ля Вялікага тэатра, дзе былі цёпла прынятыя публікай.[2]

2015—2016

У чэрвені 2015 група выступіла на буйным расійскім фестывалі «Дзікае мята» разам з такімі мэтрамі як: «Акварыум», «Tequilla Jazz», Ніно Катамадзэ, «Млын», Zdob și Zdub.

Намінанты беларускай музычнай прэміі «Героі года-2015» ад Тузін Гітоў, узялі Гран-пры конкурсу «Засьпявай 2.0», пераможцы конкурснай праграмы «Басовішча-2015».

Конкурс песні Еўрабачанне 2017

2017

Фіналісты беларускага нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2016» (з песняй «Гэта зямля»), «Еўрабачанне-2017» (песня «Гісторыя майго жыцця»). 20 студзеня 2017 перамаглі ў нацыянальным адборы з песняй «Гісторыя майго жыцця». Такім чынам песня на беларускай мове ўпершыню трапіла на міжнародны конкурс «Еўрабачанне».

У студзені 2017 года выпусцілі новы альбом «Иллюминация» (Ілюмінацыя), у склад якога ўвайшлі 8 песень (4 на беларускай мове, 4 на рускай). У склад альбома ўвайшоў дуэт, запісаны з Я. Грышкаўцом.

14 лютага (традыцыйна для гурта) адбыўся вялікі сольны канцэрт і прэзентацыя новага альбома ў мінскім клубе «RE:PUBLIC». Па выніках галасавання ў паўфінале «Еўрабачання» 11 сакавіка 2017 трапілі ў лік фіналістаў конкурсу, дзе затым занялі 17-е месца.

2018

22.2.2018, у Дзень роднай мовы, гурт NaviBand сумесна з беларускай гімнасткай Меліцінай Станютай прэзентавалі відэа народнай песні «Рэчанька».

2020

Улетку 2020 года гурт запісаў песню «Іншымі», у якой «кожнае слова адлюстроўвае ўсё, што адбываецца цяпер наўкол», і асудзіў гвалт сілавых структур Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў падчас пратэстаў у Беларусі.

2021

У студзені 2021 года гурт падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў т.зв. «бан» («чорны спіс») арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў.

Склад

  • Ксенія Жук — вакал, клавішы
  • Арцём Лук’яненка — вакал, гітара
  • Уладзіслаў Чашчавік — бас
  • Аляксандр Табольскі — электроніка
  • Уладзімір Бегер — ударныя

Дыскаграфія

Альбомы

ГодАрыгінальная назваПа-беларуску
2014ЛовиЛаві
2014Сонцам сагрэтыя-
2016Live in MinskУ прамым эфіры з Мінску
2016Мы ПросыпаемсяМы Прачынаемся
2017ИллюминацияІлюмінацыя
2017Адной дарогай-
2019NaviBandГурт Наві
2020ОтпускаюАдпушчаю

Сінглы

ГодАрыгінальная назваПа-беларуску
2015Доброе утроДобрага ранку
2015Плакалі ветры-
2016Гэта зямля-
2017Гісторыя майго жыцця-
2017А дзе жывеш ты?-
2018Бяжы-
2018Рэчанька-
2018Молодость в карманеМаладосць у кішэні
2018Сумне мореСумнае мора
2018Аднойчы І Назаўжды-
2019ВдальУдалечыню
2019Галилео (Два человека)Галілеа (Два чалавека)
2019When the Party’s OverКалі вечарыны скончаны
2019Один из насАдзін з нас
2020Іншымі-
2020Девочка в беломДзяўчынка ў белым
2020Миллионы больших сердецМільёны вялікіх сэрцаў
2021СнегСнег
2021Вольныя сны-
2021ПлейлистыПлэйлісты
2021Girl in WhiteДзяўчынка ў белым
2021ОднаждыАднойчы
2021Сумнае свята-
2022Мары-
2022Свяці-
2022ПечальСмутак
2023БіжиБяжы
2023Купалінка-
2023ПоездЦягнік
2024Прабач-


Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.