Naka | |
---|---|
Жанр | Рок |
Гады | 2004 — нашы дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск/Масква |
Мова песень |
Руская Беларуская |
Лэйблы | West Records |
Склад |
Анастасія Шпакоўская |
naka.by |
Гісторыя
2004—2006
- У 2004 годзе ствараецца гурт, першыя канцэрты (клубы г. Мінска).
- «Адкрыццё года» (за 2004 год у клубе «Графіці»)[2].
- Песні гурта запушчаны ў ратацыю на беларускіх і ўкраінскіх радыёстанцыях (Аўтарадыё, Свет, Сталіца, Хіт FM, Рокс, Альфа радыё, Рускае Радыё, украінскім I-радыё).
- У 2005 годзе зняты першы live-кліп на песню «Хочу уснуть я».
- Падпісаны кантракт з маскоўскай рэкорд-кампаніяй «Прологмьюзик (RDM)» пра выданне песень гурта ў зборах серыі «НАШИ».
- У рэлізе «15 НАШИХ» выходзіць «Дорога»[3], у «16 НАШИХ» — «Кома»[4].
- Гуказапісвальная кампанія Grand Records уключае песню «Крылья» ў зборніку «Даеш РОК!».
- Удзел у першым незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseOn» Удзел у фэсце «Окна Открой!» (Санкт-Пецярбург).
- (спецыяльны прыз ад рэкорд-кампаніі «Бомба-Піцер» — уключэнне адной з песень гурта ў зборніку"ОХОТА!-14").
- Дыплом «Адкрыццё года» на II Міжнародным мінскім фэсце «Адкрытае неба».
- Прэзентацыя першага альбома «Тебе» (West Records, 2005, мастэрынг — Юрый Багданаў[5]).
- Намінацыі «Дэбют года», і «Рок-князёўна» на «Рок-каранацыі»
- Выступ на фэсце «ОтНАШЕния-2006» (Магілёў) Арганізатар — філіял «НАШАГА» радыё ў Магілёве.
- Удзел у Другім незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseON» (г. Масква) — 2-е месца ў намінацыі «фатальнай MuseON».
- Выступ на рок-фэсце «Крылья» (г.Масква, Тушына).
2007—2009
- Удзел у трэцім незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseON» (2007, г. Масква).
- Удзел у «IndieFEST» (г. Мінск).
- Удзел у фэсце «Музычны АПЕЛЬСІН» (Мінск).
- Выхад кліпа «Мой герой Т. Б.».
- Выхад кліпа «Няма мяне».
- У 2008 годзе гурт піша адкрыты ліст музычнай і немузычнай грамадскасці, у якім паведамляюць пра магчымасць бясплатнай, легальнай спампоўкі першага альбома гурта з сеткі Інтэрнэт.
- Адкрыццё сайта фан-клуба.
- Выхад кліпа «Дарога».
- Выступ на фэсце «ОтНАШЕния-2008» (г. Магілёў).
- Першы канцэрт у Маскве (клуб «Запаснік»).
- Запіс другога альбома (у студыі Сяргея Бальшакова, г. Масква).
- Кліп гурта «Мой герой Т. Б.» стаў адным з пераможцаў фэсту рэдкіх відэакліпаў «NO AIR. ПА-ЗА ЭФІРАМ».
Гурт працуе над сваім другім поўнафарматным альбомам, аднак гэта не замінае яе канцэртнай дзейнасці. У мінскім клубе «DAclub» адбыўся сумесны выступ гурта NAKA і БАРТА. Падчас канцэрту былі прадстаўлены як старыя кампазіцыі, так і песні з новага альбома. Таксама быў выкананы антыкрызісны хіт «Скоро всё е..неться».
2010—2012
У свет выходзіць другі поўнафарматны альбом «Пора», прэзентацыя якога адбылася 29 студзеня 2010 года ў клубе «Рэактар». У трэк-ліст альбома ўвайшлі дзве версіі скандальнай песні «Бяжы»: на рускай і на беларускай мове[6].
Гурт выпускае EP «Собирайтесь», у які ўвайшла загалоўная песня другога альбома «Пора», а таксама дзве новыя кампазіцыі «Всех забрали» і «Собирайтесь». Вось як пракаментавала падзею лідар гурта Анастасія Шпакоўская: «Песні былі напісаны дзесьці ўлетку. І гэта, магчыма, было ў пэўнай ступені вяшчунствам. Так атрымалася, што ў свеце апошніх падзей песні з такімі назвамі сталі актуальнымі. Мы іх успомнілі і вырашылі зрабіць такое пасланне».[7]
У гэтым жа годзе ў Мінску адбыўся выбух у метро, які забраў жыццё ў 17 чалавек. Гэта падзея адбілася і на творчасці гурта: выйшаў у свет міні-альбом, у склад якога ўвайшлі песні «У баі», «Пагоня» ды «За минуту до взврыва». Апошнюю песню лідар калектыву Анастасія Шпакоўская напісала літаральна на працягу тыдня пасля падзей, якія адбыліся ў Мінску. Назву «За минуту до взрыва» і было вырашана даць міні-альбому [8].
У ліпені гурт дае сольны канцэрт у сталічным клубе «LOFT», пасля якога на гітарыста гурта Паўла Трыпуця быў здзейснены напад. Музыка быў моцна збіты хуліганамі, з прычыны чаго гурта прыйшлося адмяніць хуткі канцэрт у Маскве. Гэта не першы выпадак нападу на музыкаў гурта, раней канцэрты даводзілася адмяняць з-за траўмы рукі бас-гітарыста гурта.
У гэтым годзе сваю дзейнасць пачынае сайд-праект вакалісткі Анастасіі Шпакоўскай і піяністкі Ірыны Кліменка Naka Piano. У рамках праекта праходзяць канцэрты, на якіх удзельніцы гурта выконваюць упадабаныя публіцы хіты і прэзентуюць некалькі новых песень.
Таксама гурт аб'яўляе пра пачатак збору сродкаў для запісу новага альбома «Довольна»[9][10].
2013 — па сённяшні дзень
25 красавіка на сцэне мінскага клуба RE:Public адбылася прэзентацыя альбома «Довольна», які стаў трэцім у дыскаграфіі гурта[11]. Да гэтага моманту ў гурце змяніўся бас-гітарыст[12].
Аднак яшчэ адна кадравая перастаноўка чакала гурт наперадзе. Практычна адразу пасля канцэрту гурт пакінуў барабаншчык Дзмітрый Рыбакоў. Сам музыка ніяк не пракаментаваў сваё рашэнне. У сувязі з гэтым гурту прыйшлося адмяніць запланаваныя канцэрты ў Маскве і Кіеве і замяніць іх выступам Naka Piano.
У 2013 годзе таксама выходзіць альбом «Piano» ад імя сайд-праекта Naka Piano[13].
У 2014 годзе гурт прадстаўляе максі-сінгл «Muza», у які ўвайшлі тры кампазіцыі («Муза», «Прощай», «Zombie Nation»)[14]. Загалоўная песня сінгла створаная паводле верша Алеся Плоткі, які таксама стварыў вокладку сінгла.
2016 год адзначаецца выхадам першага ў дыскаграфіі калектыва цалкам беларускамоўнага альбома «Мая малітва»[15].
Дыскаграфія
Альбомы
EP
Naka Piano
Удзел у зборніках
- «Тузін. Перазагрузка» (2009), трэк «Бяжы»
- «15 наших» («Пролог-мьюзик», Масква)
- «16 наших» («Пролог-мьюзик», Масква)
- «Даёшь рок!» («Грандрекордс», Масква)
- «ОХОТА! 14» («Бомба-Питер», Санкт-Пецярбург)
- «Апошні золак» (музычны праект супраць практыкі смяротнага пакарання, 2014), трэкі «Памылка» і «Чакаем»[18]
- «Re:Песняры» (трыб'ют гурта Песняры, 2014), трэк «Малітва»[19]
- «Anima» (праект да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага, 2015), трэк «Вяртанне»
Відэакліпы
- «Бяжы», рэж. — Максім Сіры (2009)
Склад
- Анастасія Шпакоўская — вакал, фартэпіяна
- Юрый Сізоў — ударныя
- Сяргей Шурко — гітара
- Ірына Кліменка — клавішныя
- Аляксей Паўловіч — бас-гітара
Фэсты і музычныя прэміі
- «Окна открой!» (Санкт-Пецярбург, 2005)
- «Открытое небо» (Мінск, 2005)
- «Рок-коронация» (Мінск, 2005)
- «MuseOn-2005», "MuseOn-2006", "MuseOn-2007" (Масква)
- «ОтНАШЕния» (Магілёў, 2006)
- «Крылья» (Масква, 2006)
- «IndieFEST» (Мінск, 2007)
- «Музыкальный АПЕЛЬСИН» (Мінск, 2007)
- «Рок за Бобров» (Мінск, 2012)
- «Окна открой!» (Санкт-Пецярбург, 2014)
Зноскі
- ↑ Соболевская, Алена; Черницкий, Андрей “duckling”. СТАТЬИ: О чем кричат белорусские рок-дивы (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (4 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2008. Праверана 15 студзеня 2020.
- ↑ Самусик, Ольга (2005). "NAKA :: «Тебе» родной и настоящей музыки". Музыкальная газета [руская] (47). Архівавана з арыгінала 2020-03-20. Праверана 2020-03-20.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ О’К (2005). "V/A :: 15 наших". Музыкальная газета (10). Архівавана з арыгінала 2020-01-11. Праверана 2020-09-02.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Самусик, Ольга (2005). "Naka О Чем Поет Девушка". Музыкальная газета [руская] (12). Архівавана з арыгінала 2020-03-14. Праверана 2020-03-14.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Дебютный альбом Naka (руск.). Музыкальная газета (14 лістапада 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ Подберезский, Дмитрий. Бяжы (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
- ↑ Naka выдала "заклікалку" да салідарнасці / Еўрапейскае радыё для Беларусі
- 1 2 Naka представила мини-альбом «За минуту до взрыва»
- ↑ Колесникова, Маша. Группа Naka предлагает поклонникам скинуться на запись нового альбома (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
- ↑ Калеснікава, Маша. Гурт Naka прапануе прыхільнікам скінуцца на запіс новага альбома . Еўрапейскае радыё для Беларусі (27 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
- ↑ Будкін, Сяргей. Задаволеным быць не забароніш . Будзьма беларусамі! (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2020. Праверана 2 сакавіка 2020.
- ↑ Протасеня, Ксюша; Суряпин, Антон. Довольная Naka презентовала новый альбом в RE:PUBLIC (руск.). Belarusian News Photos (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
- 1 2 Naka Piano "Piano" (+аудио) / Experty.by
- 1 2 Группа Naka выпустила макси-сингл "Muza" (+скачать) / Experty.by
- 1 2 Naka "Мая малітва" (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Naka "Довольна" (+аудио)(нявызн.). Experty.by (12 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
- ↑ Жбанков, Максим. Внештатный эксперт М.Жбанков: Naka "Довольна" (руск.). Experty.by (12 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 14 сакавіка 2020.
- ↑ Розныя артысты "Апошні золак" (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Розныя артысты "Re:Песняры" (+аўдыё) / Experty.by
Літаратура
- Д.П. «NAKA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 212. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.