NASDAQ OMX Vilnius (Вільнюская фондавая біржа, літ.: Vilniaus vertybinių popierių birža, VVPB; англ.: Vilnius Stock Exchange, VSE) — фондавая біржа, заснаваная ў 1993 годзе і дзеючая ў Вільнюсе.

Гэта адзіная рэгулёўная біржа ў Літве. Біржа належыць групе OMX, якая таксама кіруе біржамі ў Хельсінкі і Стакгольме. Вільнюская фондавая біржа, сумесна з Рыжскай фондавай біржай і Талінскай біржай, з'яўляецца часткай аб'яднанага Балтыйскага рынку, створанага з мэтай мінімізацыі бар'ераў эстонскага, латвійскага і літоўскага біржавых рынкаў.

Капіталізацыя рынку акцый на VSE складае 6,6 млрд еўра і 1 млрд еўра складаюць выпускі аблігацый (па стане на 9 лістапада 2006 года). Дырэктар і старшыня кіравання — Армінта Саладжэнэ (Arminta Saladžienė).

Акцыянеры

  • 93,09 проц. акцый належыць Helsinki Stock Exchange Ltd.;
  • 2,44 проц. — фізічным асобам;
  • 2,44 проц. — банкам;
  • 1,22 проц. — установам фінансавых маклераў;
  • 0,81 проц. — юрыдычным асобам.

Гл. таксама

  • Кампаніі, што маюць лістынг акцый на біржы NASDAQ OMX Vilnius

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.