Meduza | |
---|---|
Уладальнік | Medusa Project SIA |
Галоўны рэдактар | Галіна Цімчанка |
Дата заснавання | 20 красавіка 2014 (9 гадоў) |
Мова | руская, англійская |
Галоўны офіс | Латвія, Рыга |
Вэб-сайт | meduza.io |
«Meduza» — зарэгістраваны ў Латвіі збольшага рускамоўны інтэрнэт-СМІ, створаны былым галоўным рэдактарам «Lenta.ru» Галінай Цімчанка, якую звольнілі з пасады з-за пазіцыі выдання, якое не падтрымала анексію Крыма Расіяй. Сайт «Meduza», ядро рэдакцыі якога сфармавалі экс-супрацоўнікі «Lenta.ru», аднадумцы Цімчанка, пачаў працу 20 кастрычніка 2014 года. Асновай СМІ сталі бясплатныя мабільныя дадаткі для «iOS» і «Android»[1]. Назву сайту прыдумаў былы прадзюсар аддзела новых медыя «Lenta.ru» Ігар Белкін.
Канцэпцыя
«Meduza» з’яўляецца агрэгатарам навін і тэкстаў на рускай мове, якія адбіраюць у ручным рэжыме, у адрозненне ад аўтаматычнага ранжыравання «Яндэкс.Навін». Таксама інтэрнэт-выданне выпускае і ўласныя матэрыялы. Суадносіны паміж агрэгаванымі ды ўласнымі матэрыяламі Галіна Цімчанка тлумачыла наступным чынам: «Мы будзем дзейнічаць гнутка. Чым больш якасных крыніц, тым больш агрэгуем. Калі раптам складзецца так, што іншыя СМІ будуць менш пісаць, а стоп-лісты стануць яшчэ даўжэй, мы будзем пашырацца ў бок уласнага кантэнту».
Магчымасць каментавання артыкулаў на сайце «Meduza» і ў мабільных дадатках не прадугледжаная.
Супрацоўнікі
- Галоўны рэдактар — Галіна Цімчанка
- Намеснік галоўнага рэдактара — Іван Калпакоў (былы кіраўнік аддзела спецкарэспандэнтаў «Lenta.ru»)
- Выдавец — Ілля Красільшчык (былы дырэктар па прадуктах часопіса «Афіша») ды інш.
Спецыяльныя карэспандэнты
Ціск
23 красавіка 2021 года Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі ўнесла «Meduza» ў спіс замежных агентаў, што выклікала рэзкі адток рэкламадаўцаў з сайта, 3/4 месячнай аўдыторыі ў 13 мільёнаў наведвальнікаў якога прыходзілася на Расію. З-за гэтага рэдакцыя была вымушана скараціць заробкі штатным журналістам на 50 %, закрыць сядзібы ў Рызе і Маскве, адказацца ад паслуг фрылансераў і звярнуцца да чытачоў за фінансавай падтрымкай. «Рэпарцёры без межаў» ацанілі ціск на выданне спробай абмежаваць свабоду слова ў Расіі напярэдадні выбараў у Дзяржаўную Думу Расійскай Федэрацыі ў верасні 2021 года[2].
Зноскі
- ↑ Галоўрэд партала Meduza Галіна Цімчанка ў праграме «Гаварыце» з Юліяй Таратутай . Тэлеканал Дождж (10 кастрычніка 2014).
- ↑ Russische Online-Zeitung kämpft ums Überleben (ням.). Рэпарцёры без межаў. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.
Спасылкі
- meduza.io — афіцыйны сайт