McDonald’s Corporation (у Беларусі — Мак-До́нальдс) — амерыканская карпарацыя, да 2010 года найбуйнейшая ў свеце сетка рэстаранаў хуткага харчавання. Па выніках 2010 года кампанія займае 2-е месца па колькасці рэстаранаў ва ўсім свеце пасля рэстараннай сеткі Subway. Уваходзіць у спіс Fortune Global 500 2011 года (403-е месца). Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Оўк-Брук — прыгарадзе Чыкага, ЗША.
Гісторыя
Кампанія заснавана ў 1940 годзе братамі Дзікам і Макам Мак-Доналдам (першы рэстаран адкрыўся ў Сан-Бернардзіна, штат Каліфорнія), у 1948 годзе ўпершыню ў свеце сфармулявала прынцыпы канцэпцыі «хуткага харчавання». У 1954 годзе Рэй Крок набыў у братоў Мак-Доналдаў права выступаць у якасці эксклюзіўнага агента па франчайзінгу. У 1955 годзе ён адкрыў свой першы McDonald’s у мястэчку Дэс-Плейнз, штат Ілінойс (у цяперашні час — музей карпарацыі). У 1955 годзе Крокам была зарэгістравана кампанія McDonald’s System, Inc (у 1960 годзе перайменаваная ў McDonald’s Corporation). У 1961 годзе ўсе правы на кампанію былі цалкам выкупленыя Крокам.
Уласнікі і кіраўніцтва
Амаль 100 % акцый кампаніі знаходзіцца ў вольным абароце. Капіталізацыя на сярэдзіну чэрвеня 2009 года — $ 64,2 млрд. Старшыня савета дырэктараў і галоўны кіраўнік кампаніі — Джэймс Скінар, прэзідэнт — Дон Томпсан.
Зноскі
- ↑ McDonald's Corporation // Polygon.io Праверана 23 лютага 2021.
- ↑ https://corporate.mcdonalds.com/content/dam/gwscorp/investor-relations-content/annual-reports/McDonalds_2018_Annual_Report.pdf#MCD-12312018X10K_HTM_S4AFAC6B6965E59589F3C2FF73A6DB7FE
- 1 2 McDonald's Corp. (Oak Brook) // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
- 1 2 McDonalds Annual Report 2020
- 1 2 3 Form 10-K — 2023.
- ↑ McDonald's (MCD) Stock Key Data
- ↑ https://corporate.mcdonalds.com/content/dam/gwscorp/assets/investors/2020%20Annual%20Report.pdf
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме McDonald’s
- Сайт Мак-Дональдса Архівавана 26 лютага 2015. (бел.)
- Шакаладную бульбу-фры анансаваў McDonald’s Архівавана 23 чэрвеня 2016.