Mazda
яп.: マツダ株式会社
Тып kabushiki gaisha[d]
Лістынг на біржы Такійская фондавая біржа
Заснаванне 30 студзеня 1920
Заснавальнікі Jujiro Matsuda[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя рухавік і легкавы аўтамабіль
Колькасць супрацоўнікаў
  • 46 398 чал. (2016)
Даччыныя кампаніі Mazda (United States)[d]
Сайт mazda.com (англ.)

Mazda Motor Corporation (яп.: マツダ株式会社) — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая выпускае аўтамабілі «Mazda». Штаб-кватэра — у Хірасіме.

Гісторыя

Сваю гісторыю фірма вядзе з 1960 года, калі быў выпушчаны першы серыйны легкавы аўтамабіль Mazda R360 Coupe (2-дзверны пасажырскі аўтамабіль). Раней фірма, заснаваная ў 1920 годзе, займалася вытворчасцю станкоў. Сваю назву «Мазда» (Mazda) фірма атрымала ў гонар зараастрыйскага бога Жыцця з імем Ахура-Мазда (ён жа Армазд).

Вытворчыя пляцоўкі

У Японіі

Хірасіма

Завод у Хірасіме функцыянуе з моманту заснавання маркі. Першапачатковы завод з часам быў пераабсталяваны для вытворчасці рухавікоў, у тым ліку ротарных тыпу Ванкеля, і кампанентаў трансмісіі, паколькі пашырэнне вытворчасці аўтамабіляў патрабавала буйнейшых і сучасных магутнасцяў. З гэтай мэтай у 1966 годзе быў пабудаваны новы завод «Уджына-1», да якога ў 1972 годзе дадаўся другі «Уджына-2».

Да 1982 года быў адзінай вытворчай пляцоўкай маркі.

Пачатак дзейнасці 1931
Лакацыя Акі, прэфектура Хірасіма, Японія
Агульная плошча 1 685 000 кв. м.
Вытворчая магутнасць 569 000 машын у год
Прадукцыя СХ-30, СХ-5, СХ-8, СХ-9, МХ-30, МХ-5

Хофу

Другі завод маркі быў пабудаваны ў 1981 годзе ў Хофу ў прэфектуры Ямагуты. Вытворчасць складаецца з двух асноўных карпусоў: дзвюх аўтазборачных ліній («H1» і «H2») у раёне Нішынаўра і завода ў суседнім раёне Наканасекі, які вырабляе рухавікі і трансмісіі.

Пачатак дзейнасці 1982
Лакацыя Хофу, прэфектура Ямагуты, Японія
Агульная плошча 792000 кв. м. у Нішынаўры + 537000 кв. м. у Наканасекі
Колькасць супрацоўнікаў каля 3000
Вытворчая магутнасць каля 400 000 машын у год
Прадукцыя H1: Mazda 2, CX-3
H2: Mazda 6, CX-5

Замежныя

  • Mazda Powertrain Manufacturing Thailand (Сірача, правінцыя Чонбуры, Тайланд) — спецыялізуецца на выпуску рухавікоў унутранага згарання, якія пастаўляюцца на іншыя заводы Mazda, размешчаныя ў Тайландзе, Малайзіі і В’етнаме. Быў пабудаваны ў перыяд з 2013 па 2014 год. Вытворчасць пачалася ў студзені 2015 года. Займае агульную плошчу 200 000 квадратных метраў. Вытворчая магутнасць складае 100 тысяч рухавікоў за год.

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.