MaNga
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, рэпкор[d] і ню-метал
Гады 2002 — наш час
Краіна  Турцыя
Горад Стамбул
Адкуль Анкара
Мова песень Турэцкая, англійская
Лэйблы Sony Music і GRGDN[d]
Склад
manga.web.tr (тур.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«maNga» — альтэрнатыўны рок-гурт з Турцыі. У сябе на радзіме група атрымала жартоўную мянушку «Турэцкі Linkin Park» . У 2009 годзе ў своей краіне яны сталі лепшымі артыстами, затым былі прызнаны еўрапейскімі лепшым артыстам по версіі MTV. Група заняла другое месца на Еўрабачанні-2010.

Гісторыя

Група была заснавана ў 2001 годзе ў Анкары, у Турцыі, калі гітарыста Ямура Сарыгюля выгналі з групы, у якой ён да гэтага іграў каверы ў барах. Нязгода са сваімі былымі калегамі па групе абудзіла ў 22-летнім Ямуры жаданне стварыць уласную групу, у якой мелі б месца электроніка з рок-музыкай, жорсткім гітарным рыфам і рэп-вакалам. Перш за ўсё ён прыняў у сваё стварэнне свайго самага блізкага універсітэцкага сябра Арчуна Шэкеруста (бас-гітарыст). Затым, да групы далучыліся Азгюр Джан Оней (барабаншчык), Эфе Йылмаз (ды-джэй) і Ферман Акгюль (вакал), тым самым склаўшы першапачатковы склад групы.

Яны пачалі іграць у бары «Лімон», потым занялі другое месца ў конкурсе «Sing Your Song», а іх спрадвечным музычным напрамкам быў нью-метал. Адразу пасля конкурсу Арчун сышоў з калектыву па асабістых прычынах, але замена знайшлася яму вельмі хутка. Да maNga далучыўся Джэм Бахціяр (бас-гітарыст), завяршыўшы фарміраванне складу каманды на дадзены момант. Іх жаданне запісаць свой альбом ажыццявілася ў 2004-ым годзе дзякуючы Sony Music. Альбом maNga заваяваў статус «залатога». MaNga працавалі разам з такімі вядомымі спевакамі, як Каран Джандэмір (Карго), Гексель і Вега. Удзельнікі групы самі пішуць песні, першы іх сінгл, Bir Kadın Çizeceksin з’явіўся ў саўндтрэку гульні FIFA2006, а ў 2006 годзе выйшаў абноўлены альбом «maNga +».

Больш за 50 газет і часопісаў, у першую чаргу такіх, як музычныя часопісы BlueJean, Billboard, Yüxexes надрукавалі больш за 200 навін аб канцэртах, альбомах і поспехах групы. Пасля выпуску альбома maNga выходзіла на сцэну многіх канцэртаў і фестываляў, як дома, так і за мяжой (Фестываль Сігет, Турэцкі рок-фестываль Маннхейм, Арэна Вембли у Лондане). Усяго група дала ў розных рэгіёнах краіны больш 250-ці канцэртаў.

MaNga прымалі ўдзел у міжнародным фэсце «Сігет», у жніўні 2006 у Будапешце. У 2009 годзе яны сталі лепшым еўрапейскім артыстам на цэрымоніі MTV Europe Music Awards 2009, пакінуўшы заду італьянцаў Lost, фінаў Deep Insight, полячку Doda і Дзіму Білана. У 2010 годзе прадстаўлялі Турцыю на конкурсе Еўрабачанне 2010 і занялі 2 месца са 170 баламі, першае атрымала Лена Маер-Ландрут з Германіі.

Фестываль «Славянскі базар у Віцебску», Беларусь

Летам 2010 года дырэкцыя фестываля запрасіла maNga выступіць на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». 9 ліпеня турэцкая группа праспявала з віцебскай сцэны Летняга Амфітэатра іх еўравізійную кампазіцыю We could be the same. На наступны дзень яны сталі хэд-лайнерамі канцэрта пад назвай «Зоркі Еўрабачання». MaNga распачалі свае выступленне з песнi Beni benimle birak, затым прэзентавалі Run, пасля прагучала Evdeki ses, Alisirim Gozlerimi Kapamaya, We could be tha same. Але ж беларускія гледачы запрасілі MaNga на біс, таму гурт яшчэ раз праспяваў We could be the same.

Члены групы

Ферман

Імя і прозвішча: İbrahim Ferman Akgül

Інструмент: вакал

Дата нараджэння: 25 снежня 1979 года

Ферман нарадзіўся ў Анкары. Ён скончыў універсітэт па спецыяльнасці архітэктар. Ферман грае на гітары і быў вакалістам некалькіх рок-гуртоў. Ён далучыўся да maNga ў пачатку 2002 года.

Ямур

Імя і прозвішча: Yağmur Sarıgül

Мянушка: Ямям (з турэцкай — «людаед»)

Інструмент: электрагітара

Дата нараджэння: 26 жніўня 1979 года

Ямур нарадзіўся ў Анталіі, пачаў займацца музыкай у школе, вучыўся іграць на раялі, на скрыпцы і на гітары, потым абраў электрагітару. Цяпер ён вучыцца музыцы ва Універсітэце Газі. У 2002 годзе ён атрымаў прэмію як «Лепшы Музыка» ў конкурсе «Sing Your Song». Ён напісаў большасць песень групы. Ямур выкарыстоўвае сяміструнныя электрагітары тыпу Ibanez K7 і Washburn.

Эфе

Імя і прозвішча: Efe Yılmaz

Інструмент: круцёлкі

Дата нараджэння: 3 кастрычніка 1979 года

Эфе нарадзіўся ў Анкары. Рана пачаў рабіць рэміксы на тым усталяванні, якое было ў яго дома. Ён вучыўся інфарматыцы ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды ў ЗША, цяпер вучыцца ва Універсітэце Анталіі.

Азгюр

Імя і прозвішча: Özgür Can Öney

Інструмент: барабаны (Pearl elx, Turkish Ziller), перкусія

Дата нараджэння: 21 ліпеня 1980 года

Азгюр нарадзіўся ў горадзе Анкара, вучыцца астраноміі ва Універсітэце Анкара і бізнесу ва Універсітэце горада Анталія. Займаецца кікбоксінгам і капаэйрай.

Джэм

Імя і прозвішча: Cem Bahtiyar

Інструмент: Бас-гітара (Yamaha TRB-5)

Дата нараджэння: 18 студзеня 1979 года

Джэм нарадзіўся ў горадзе Дэнізлі. Пачаў вучыцца іграць на класічнай гітары ў сярэдняй школе, а пасля скончыў кансерваторыю ў Дэнізлі. Цяпер вучыцца банкаўскай справе ва Універсітэце Білкент, што ў Анкары. Перад тым, як далучыцца да групы манга, працаваў з спявачкай Гексель.

Сыпа (SPA)

Гэта талісман групы, які з’яўляецца ў кожным іх відэакліпе. Ён «нарадзіўся» 24 жніўня 2004 года у Стамбуле, яго «бацька» Эфе, яго намаляваў Каан Дэмірчэлік.

Дыскаграфія

2004 — maNga

2006 — maNga+

2009 — Şehr-i Hüzün

Цікавыя факты

Значэнне імёнаў

Cem: цэлы, цалкам, Bahtiyar: рады, шчаслівы

Yağmur: дождж, Sarıgül: жоўтая ружа

Ferman: загад, Akgül: белая ружа

Özgür: вольны, Can: душа

Efe: смелы брат, Yılmaz: хто не баіцца

Каверы

Du Hast — Rammstein

Raptiye Rap Rap — Cem Karaca

Evdeki ses — Cartel

Gangster’s Paradise — Coolio

My Own Summer — Deftones

Еўрабачанне 2010

Удзельнікі Еўрабачання 2010: першая пяцёрка

1. Лена Маер-Ландрут (Германія) 2. maNga (Турцыя) 3. Паула Селінг & Ові Марцін (Румынія) 4. Шані & Томас Нэвэргрын (Данія) 5. Сафура Алізадэ (Азербайджан)

Колькі балаў аддалі за Manga краіны

12—Харватыя, Азербайджан, Францыя, 10—Германія, Боснія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Македонія, 8 — Нідэрланды, Албанія, Румынія, Украіна, Бельгія, Данія, Эстонія, 5 — Грузія, Швецыя, 4 — Літва, 3 — Беларусь, Сербія, Іспанія, Фінляндыя, Швейцарыя, 2 — Славенія, Нарвегія, 1 — Ірландыя.

Зноскі

    Спасылкі

    Пераклады інтэрв’ю

    Афіцыйныя сайты

    Неафіцыйныя беларускія сайты

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.