MG 34
Апісанне
Тып: Адзіны кулямёт
Краіна: Сцяг Нацысцкай Германіі
Гады эксплуатацыі: з 1934 года
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Луіс Штанге
Характарыстыкі
Маса, кг: 12,1
Даўжыня, мм: 1219
Прынцып дзеяння: аддача ствала з кароткім ходам, паваротны затвор
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 400-600

MG 34 (ням.: Maschinengewehr 34) — нямецкі адзіны кулямёт, створаны яшчэ да Другой сусветнай вайны.

Гісторыя

7,9-мм кулямёт MG 34 быў распрацаваны нямецкай кампаніяй Rheinmetall-Borsig AG па замове Рэйхсвера. Распрацоўкай кулямёта кіраваў Луіс Штанге. Кулямёт быў афіцыйна прыняты на ўзбраенне вермахта ў 1934 годзе і да 1942 года афіцыйна з’яўляўся асноўным кулямётам не толькі пяхоты, але і танкавых войскаў Германіі. У 1942 годзе замест MG 34 на ўзбраенне быў прыняты больш дасканалы кулямёт MG 42, аднак вытворчасць MG 34 не спынілася аж да канца Другой сусветнай вайны і была адноўлена пасля яе заканчэння, бо ён працягваў выкарыстоўвацца ў ролі танкавага кулямёта ў сілу большай прыстасаванасці да гэтага ў параўнанні з MG 42 і MG 3.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны гэты кулямёт у розных мадыфікацыях і пад розныя калібры (.308, 7,5, .30-06 і інш.) вырабляўся ці перарабляўся для ўласных патрэб і на экспарт Францыяй (Manuhrin), Швейцарыяй (SIG), Чэхаславакіяй (CZ), Італіяй (Beretta, Fiocchi, Fabarm), ЗША (Colt’s Manufacturing Company і Remington Arms), Нарвегіяй і Аўстрыяй (Steyr).

MG 34 яшчэ доўгі час (да сярэдзіны — канца 1970-х гадоў) афіцыйна знаходзіўся на ўзбраенні войскаў Егіпта, Турцыі, Аўстрыі, Італіі, Грэцыі, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Аргенціны, Ірана, Пакістана, Чэхаславакіі, Нарвегіі, Швейцарыі, Ізраіля, Сірыі, Кітая, В’етнама, ЗША і Югаславіі. У ГДР знаходзіўся на ўзбраенні народнай паліцыі. У СССР рэгулярна праводзіліся тэхнічнае абслугоўванне і рамонт трафейнай зброі, у тым ліку і кулямётаў, які знаходзіліся на складах, укамплектоўваўся яго боекамплект. Пасля распаду СССР многія з баяздольных узораў пасля дэ-факта былі абмежавана прыняты на ўзбраенне войскамі постсавецкіх дзяржаў (Украіна, Азербайджан, таксама Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя, Прыднястроўе і інш.) і прымяняліся ў лакальных узброеных канфліктах на постсавецкай прасторы.

Літаратура

  • Павел Столяров. «Тридцать четвёртый» // журнал «Мастер-ружьё», № 61, апрель 2002. — С. 12-17
  • Chris McNab. MG 34 and MG 42 Machine Guns. — Osprey Publishing, 2012. — ISBN 9781780960081.
  • Монетчиков С. Пехотное оружие третьего рейха. Пулемёты // Оружие : спецвыпуск журнала. — 2005. — Январь (№ 01).
  • Jim Thompson. Revolutionary in its Design: 10 facts about the MG34 general purpose machine gun (англ.) // World of Firepower : журнал. — 2015. — Сакавік-красавік (т. 03, № 02). — С. 10—12.
  • D 124/2 — Maschinengewehr 34. Teil 2. MG Lafette 34 Beschreibung, Handhabung und Behandlung. — 5.3.1943. — 23 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.