Los Angeles Times
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: Los Angeles Times
Тып штодзённая газета[d] і газета
Фармат шырокафарматная[d]
Уладальнік Patrick Soon-Shiong[d]
Краіна
Заснавана 1881
Палітычная прыналежнасць Левацэнтрызм[3]
Мова англійская[4]
Перыядычнасць 1 суткі
Галоўны офіс
ISSN 0458-3035 і 2165-1736
Узнагароды
Вэб-сайт latimes.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Лос-Анджэлес таймс» (англ.: Los Angeles Times, скарочана LA Times, перакладаецца як «Час Лос-Анджэлеса») — адна з найбольш папулярных і аўтарытэтных газет ЗША. Публікуецца ў Лос-Анджэлесе і першачарговую ўвагу надае асвятленню падзей гарадскога жыцця. Па накладзе займае 4-е месца ў ЗША.

Газета, заснаваная ў 1881 годзе, да 1917 года выдавалася Харысанам Грэем Отысам, затым перайшла ў рукі да яго зяця Гары Чандлера. У 1922 годзе стала першай газетай, якая абзавялася ўласнай радыёстанцыяй. У 1928 годзе ўпершыню ў гісторыі была арганізавана авіядастаўка гэтага выдання падпісчыкам за межамі Каліфорніі.

У пасляваенны перыяд «Los Angeles Times», перш за вядомая сваёй вельмі кансерватыўнай рэдакцыйнай палітыкай, стала займаць больш ліберальную пазіцыю. У 1948—1962 гадах выдаваўся нядзельны дадатак «Los Angeles Mirror».

Па ацэнцы Энцыклапедыі Брытаніка, пачынаючы з 1960-х гадоў «Los Angeles Times» выйшла з нішы рэгіянальнага выдання і стала «адной з вялікіх газет свету»[5]. З 2007 года ўваходзіць у медыякангламерат Tribune Company. Па стане на 2007 год у яе актыве было 38 Пулітцэраўскіх прэмій.

Зноскі

  1. http://www.usnpl.com/addr/aaddressresult.php?id=280
  2. Newspapers.com Праверана 5 кастрычніка 2020.
  3. Media Bias/Fact Check — 2015.
  4. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0458-3035
  5. Los Angeles Times (англ.). — артыкул з Encyclopædia Britannica Online. Праверана 3 жніўня 2022.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.