Lolita No. 18 | |
---|---|
бел.: Лаліта нумар 18 | |
Жанр | панк-рок |
Гады | 1989 — нашы дні |
Краіна | Японія |
Горад | Токіа |
Мова песень | англійская, японская |
Лэйбл |
Sister Records Destroin Records Receiver Records Goldrush Records Pioneer Records |
Склад |
Масаё Ісізака Такочы Чы-чан Kick |
Былыя ўдзельнікі |
Кім*Рын Энацо Ая Боў ТО-БУ Гора Такчамэн Light |
lolita18.jp |
«Lolita No. 18» (бел.: Лаліта нумар 18) — японскі жаночы панк-рок гурт, заснаваны ў 1989 годзе[1]. У 2000 годзе ў інтэрв’ю нямецкаму музычнаму каналу «Viva-zwei» (праграма «2 rock», вядучы Маркус Кафка) на пытанне аб сэнсе назвы калектыва вакалістка адказала, што 18 — гэта ўзрост заснавальніц гурта ў 1989 годзе. У афіцыйным відэакліпе на песню «Video kills the radio star» удзельніцы гурта зняліся топлес.
Гісторыя
Гурт быў заснаваны ў Токіа ў 1989 годзе дзяўчынамі Масаё Ісізака (вакал), Энацо (гітара), а таксама далучыўшыміся да іх Кім*Рын (бас) і Ая Боў (ударныя). Фарміраванне калектыву праходзіла пад уплывам такіх гуртоў, як «Ramones», «Toy Dolls» і асабліва «Sex Pistols», а таксама жанраў ад поп-панка да хардкора. У 1993 годзе падчас канцэрту ўдзельніцы гурта звярнулі на сябе ўвагу Одры Кімура, уладальніка лэйбла «Benten» і ён запрашае іх узяць удзел у зборніку «Benten Bentoh», які быў выпушчаны ў чэрвені 1994 года. У 1995 годзе яны выпусцілі свой першы LP «Karate Teacher», вясёлы і шумны панк-рок з часта непачцівымі тэкстамі песень і своеасаблівым вакалам Масаё. Праз некаторы час гурт звярнуў на сябе ўвагу вядомых ў панк-плыні Джоўі Рамона, а таксама Вольгі з «Toy Dolls», пачаўшы выдаваць альбомы пад іх кіраўніцтвам як у Японіі, так і ў Вялікабрытаніі. Менавіта такім чынам выйшлі трэці альбом гурта «Fubo Love NY» у 1998 годзе, які ўключае ў сябе кавер-версію песні «Ramones», пяты альбом «Toy Doll» і альбом «Angel Of The North» у 2000 годзе. Дарэчы, альбом «Fubo Love NY» з’яўляецца першым, які выйшаў на лэйбле «Sister Records», падраздзяленні «Benten».
У 2001 годзе распадаецца класічны склад гурта, усе удзельнікі акрамя Масаё пакідаюць калектыў мірным шляхам. 21 снежня 2001 года адбываецца апошні канцэрт класічнага склада гурта ў клубе «Quattro» у такійскім раёне Сібуя, па выніках якога быў выпушчаны DVD. Сабраны Масаё новы склад гурта заснаваў свой уласны лэйбл «Destroin Records». Тым не менш, яны працягваюць свае добрыя адносіны з лэйблам Benten і выпускаюць спліт з паўднёвакарэйскім Oi!-гуртом «Nonstop Body». У 2003 годзе Энацо і Кім*Рын пакінули гурт, каб заняцца сольнымі праектамі. Яны былі заменены Такочы (бас) і Мідглід Гора (гітара), мужчынай, які аднак носіць спадніцу. У лістападзе 2007 года з нагоды васемнаццатай гадавіны існавання гурта выдадзены спецыяльны DVD[2].
Дыскаграфія
Альбомы
Год | Арыгінальная назва | Па-англійску |
---|---|---|
1995 | カラテの先生 | Karate Teacher |
1996 | 姉さん裸走り | Sister Run Naked |
1997 | 髭忍者 | Hige-Ninja |
1998 | 父母♥NY | Fubo Love NY |
1999 | ヤリタミン | Yalitamin |
1999 | Toy Doll | |
2000 | ロリータ18号ライブ1995-1996 | Lolita No.18 Live 1995-1996 |
2000 | 副隊長] | Fukut Aicho-MCD |
2000 | Toy Doll Tour 2000-Live | |
2000 | 鳥人間 | Angel Of The North |
2001 | The Great Rock'n'Roll Festival (Best Of Coverversions) | |
2002 | Best Of Lolita No.18 | |
2003 | Destroin | |
2004 | Lolita Let's GoGoGo | |
2005 | Check The Marten | |
2005 | Nuts The Animal | |
2006 | Best Best Best Must!! | |
2010 | Akirameruka (I won´t give up) | |
2012 | Yes, Punk Rock, Call With Me!!![3] | |
Склад
Цяперашні
Былыя ўдзельнікі
Зноскі
- ↑ Lolita No. 18 (англ.)(недаступная спасылка). Sister Records+Benten Label. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2016. Праверана 14 кастрычніка 2021.
- ↑ ロリータ18号 (англ.). MusicBrainz. Праверана 14 кастрычніка 2021.
- ↑ Lolita No. 18 (англ.). Discogs. Праверана 14 кастрычніка 2021.
- ↑ Lolita No. 18 (англ.). AllMusic. Праверана 14 кастрычніка 2021.
Спасылкі
- lolita18.jp — афіцыйны сайт «Lolita No. 18»