Lindemann | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | індастрыял-метал |
Гады | 2015 — цяп. час |
Краіны |
![]() ![]() |
Адкуль | Германія |
Мова песень | англійская |
Лэйбл | Warner Music Group |
Склад |
Ціль Ліндэман Петэр Тэктгрэн |
skillsinpills.com |
Lindemann — метал-праект, які быў створаны 4 студзеня 2015 года Цілем Ліндэманам і Петэрам Тэктгрэнам. Гурт быў названы ў гонар прозвішча аднаго з удзельнікаў. Музычны стыль гурта адносіцца да індастрыял-метала.
Першая сустрэча Ліндэмана і Тэктгрэна адбылася ў 2000 годзе ў Швецыі. Ліндэман быў разам з клавішнікам Rammstein — Крысціянам Лорэнцам. Петэр прадухіліў бойку паміж членамі групы Rammstein і байкерамі[1]. З таго часу Ціль і Петэр хацелі стварыць супольны праект, але не маглі знайсці больш прыдатнага для гэтага часу.
Калі калектыў Rammstein у 2013 годзе сышоў на перапынак, Ціль і Петэр скарысталіся гэтым. 4 студзеня 2015 года, у 52 дзень нараджэння Ціля Ліндэмана, у Facebook быў анансаваны праект Lindemann. Гэта суправаджалася агульнай выявай, на якой Ціль і Петэр былі прадстваўлены ў якасці маладых.
Дэбютны альбом Skills in Pills запісваўся год у студыі гуказапісу Петэра. Першай песняй, напісанай для альбома, стала Ladyboy[2]. У працы над песняй That’s My Heart прыняў удзел Clemens Wijers, музыкант нідэрландскай сімфонік-блэк-метал-групы Carach Angren[3].
28 мая выйшлі сінгл і кліп Praise Abort. Песня дэбютавала ў нямецкім iTunes на 56 месцы[4][5]. Альбом Skills in Pills выйшаў 23 чэрвеня 2015 года і заняў першае месца ў нямецкім чарте[6][7] Тэктгрэн і Ліндэман лічаць магчымымі канцэрты у падтрымку альбома.[8][9]. На дадзены момант удзельнікі дуэта запісваюць новыя альбомы сваіх асноўных груп.
9 лістапада 2016 года ў Гамбурге Ціль і Петэр падчас канцэрта Pain выканалі песню Praise Abort[10][11][12]
У канцы верасня 2018 года ў Расіі, Казахстане і Украіне быў анансаваны літаратурна-музыкальны тур Messer у падтрымку выхаду аднайменнай кнігі вершаў Ціля Ліндэмана на рускай мове[13][14]. Усе падрабязнасці мерапрыемства трымаліся ў сакрэце. Вядомым было толькі тое, што суправаджаць Ліндэмана будзе Петэр Тэктгрэн. Гэта дало падставу для здагадак аб імаверным канцэртным выступленні праекта Lindemann. Чаканні спраўдзіліся 1 снежня 2018 года, калі ў Кіеве прайшло першае выступленне. Далей каманда наведала Санкт-Пецярбург, Маскву, Нур-Султан, Новасібірск, Іркуцк ды Самару. Апроч Петэра і Ціля канцэрт суправаджалі музыканты Pain: Greger Andersson, Jonathan Olsson, Sebastian Mogren Tägtgren.
Фота ды відэаздымка на мерапрыемствах былі катэгарычна забаронены. Аднак, рэжысёр кліпаў Rammstein і Lindemann Зоран Біхач, які быў на ўсіх канцэртах падчас тура, як мінімум, фатаграфаваў. Таксама на канцэрце ў Маскве быў іншы фатограф, Matthias Matthies, дзякуючы якому ў інтэрнэце з’явіліся два прыгожых фотаздымка.
Склад
- Ціль Ліндэман (ням.: Till Lindemann) — тэксты песень, вакал[3]
- Петэр Тэктгрэн (шведск.: Peter Tägtgren) — музыка, гітара, бас-гітара, ударныя, клавішныя
Дыскаграфія
Альбомы
|
Міні-альбомы
|
Сінглы
Год | Сінгл | Пазіцыя ў чартах | Альбом |
---|---|---|---|
GER [23] | |||
2015 | Praise Abort | 42 | Skills in Pills |
2015 | Fish On | — | |
2018 | Mathematik (ft. Haftbefehl) | TBD | TBA |
Відэаграфія
Год | Назва | Альбом |
---|---|---|
2015 | Praise Abort | Skills in Pills |
«Fish On» | ||
2018 | Mathematik (ft. Haftbefehl) | сінгл |
2019 | Steh auf | сінгл |
Крытыка
- «Ціль і Петэр зрабілі выдатны і бязлітасны альбом, які парадуе прыхільнікаў гэтага жанру ва ўсім свеце. Я таксама вельмі рады, што яны абралі Warner Music у якасці партнёра для выпуску гэтага альбома, які, я ўпэўнены, стане лепшым у 2015 годзе», кажа генеральны дырэктар Warner Music Group у Цэнтральнай Еўропе — Бернд Допп[24].
- Пэр Хулкаф з Raubtier на Facebook: Пекка Т і Ціль з Rammstein ствараюць іх новы магутны гурт! Тыя маленькія часткі, якія я чуў, узарвалі мой мозг! Стаўце падабайкі гэтай старонцы і трымайце свае вочы адкрытымі. Гэта будзе адклікацца рэхам у вечнасці. Я хвалю цябе Петэр, мой кроўны брат!"[25]
- Сцю Берген, прэзідэнт Warner Music па міжнародных справах дадае: «Ціль Ліндэман і Петэр Тэктгрэн — унікальныя артысты, і мы шчаслівыя, што менавіта нам выпаў гонар прывесці іх Lindemann да міжнароднага поспеху».
Заўвагі
- ↑ Вокалист Rammstein выпускает дебютный альбом .
- ↑ Lindemann: Alles über das erste Album des Rammstein-Sängers(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2018. Праверана 18 жніўня 2019.
- 1 2 Lindemann – Skills In Pills . Discogs.
- ↑ BloodTears. Lindemann — Premiere First Ever Video (англ.). Metal Storm (29 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2015. Праверана 29 мая 2015.
- ↑ Lindemann - 'Praise Abort' German iTunes Chart Performance .
- ↑ LINDEMANN Featuring RAMMSTEIN Frontman, PAIN/HYPOCRISY Mainman: 'Skills In Pills' Formats, Release Date .
- ↑ Longplay-Chartverfolgung . Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
- ↑ Тилль Линдеманн: «Мы поем песни о мерзких вещах» .
- ↑ «Мы не собираемся никого злить» .
- ↑ Pain (англ.). www.facebook.com. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Pain (англ.). www.facebook.com. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Informal Germany. Lindemann - Praise Abort - Klubsen, Hamburg 09.11.2016 . Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Rammstein World - Till Lindemann : Messer Tour 2018 (англ.). Rammstein World. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Билеты на Тилля Линдеманна, тур по России: Москва, Санкт-Петербург и другие города(недаступная спасылка). lindemann2018.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. Longplay-Chartverfolgung (ням.)(недаступная спасылка). musicline.de. PHONONET GmbH. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана June 30, 2015.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. Discography Till Lindemann . finnishcharts.com. Hung Medien. Праверана June 30, 2015.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. Longplay-Chartverfolgung (ням.). swisscharts.com. PHONONET GmbH. Праверана June 30, 2015.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. Longplay-Chartverfolgung (ням.). musicline.de. PHONONET GmbH. Праверана June 30, 2015.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. Discografie Till Lindemann (гал.). www.dutchcharts.nl. Праверана June 30, 2015.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. Discography Till Lindemann . lescharts.com. Hung Medien. Праверана July 4, 2015.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. Discography Till Lindemann . www.australian-charts.com. Hung Medien. Праверана June 30, 2015.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. LINDEMANN . www.officialcharts.com. Official Charts Company. Праверана June 30, 2015.
- ↑ Staff writer(s); no by-line.. Single-Chartverfolgung (ням.). PHONONET GmbH. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
- ↑ Martina Gabric. Rammstein-Nebenprojekt Lindemann unterschreiben bei Warner Music . Musikmarkt. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 26 лістапада 2015.
- ↑ Lindemann tease album debut (англ.). Metal Hammer. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2015. Праверана 20 мая 2015.
Спасылкі
- Афіцыйная старонка на «Facebook» (англ.)
- «The Guardian» (англ.)
- «Loudwire» (англ.)
- Сайт skillsinpills.com Архівавана 6 мая 2019.
- Афіцыйны канал на «YouTube»