Legalize Belarus | |
---|---|
![]() | |
Сфера дзейнасці | Правы чалавека, наркапалітыка |
Дата заснавання | 2017 |
Тып | Грамадскае аб’яднанне |
Цэнтр | Мінск |
Узнагароды | «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» Асамблеі НДА Беларусі ў намінацыі «Новая ініцыятыва 2017 году». |
Сайт | legalizebelarus.org |
Legalize Belarus — беларуская грамадзянская кампанія, якая накіравана на лібералізацыю наркатычныга заканадаўства Беларусі, а таксама асвету ў галіне ўжывання псіхаактыўных рэчываў[1][2].
Гісторыя кампаніі
Legalize Belarus узнікла ў 2017 годзе ў сувязі з чарговымі ўзмацненнямі жорсткасці рэгулявання абароту наркотыкаў. Аснову кампаніі склалі разнастайныя моладзевыя актывісты, у тым ліку з грамадскага руху «Дзея» і ініцыятывы «Students For Liberty Belarus»[3]. Разам з рухам «Матулі 328», які аб'яднаў бацькоў асуджаных па артыкуле 328 (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) Крымінальнага Кодэкса, шэраг беларускіх актывістаў выступілі з прапановамі паслаблення антынаркатычнага заканадаўства і абвяшчэння амністыі па некаторых частках 328 артыкула.[4]
У межах кампаніі Legalize Belarus актывісты арганізоўвалі збор подпісаў па дэкрыміналізацыі каноплі[5], ладзілі падпісанне паштовак салідарнасці з асуджанымі па 328 артыкуле[6].
У 2017-2018 гадах актывісты зладзілі шэраг вулічных акцыяў. У лютым 2018, у межах мясцовых выбараў актывісты кампаніі зладзілі санкцыяваны пікет каля ўніверсама «Цэнтральнага»[7][8]. Тагачасная глава ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ахарактарызавала правядзенне падобнай акцыі як выпіваючы выпадак, аднак ніякіх санкцый супраць арганізатараў прыменена не было. У красавіку 2018 году Legalize Belarus правялі пікет на плошчы Незалежнасці ў Мінску каля Дому Ураду Беларусі[9].
У 2019-м годзе актывісты Legalize Belarus праводзілі вялікі шэраг вулічных акцыяў. Вясной актывісты кампаніі ладзілі акцыю салідарнасці з пакаранымі за «экстрэмізм»[10] і разам з рухам «Матулі 328» патрабавалі рэформаў антынаркатычнага заканадаўства[11].
Падчас правядзення I Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску, Legalize Belarus дамаглося частковага дазволу на ўжыванне канабісу і амфетаміну для спартоўцаў-удзельнікаў спаборніцтваў.[12]
![](../I/Kanaplianyja_Dziady_2019.JPG.webp)
Улетку 2019 года ў сусветны дзень «Support. Don't Punish», які прысведчаны праблеме антынаркатычнага заканадаўства ў свеце, Legalize Belarus правялі фестываль, у межах якога прайшоў канцэрт, воркшопы, а таксама імправізаваны мітынг.[13]
У верасні 2019 года актывісты Legalize Belarus разам з калегамі з Задзіночання беларускіх студэнтаў, а таксама шэрагу іншых ініцыятываў, аб'ядналіся ў Моладзевы блок дзеля высоўвання ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь[14]. Падчас парламенцкай кампаніі аб'яднаная кааліцыя прадставіла ўласны законапраект па дэкрыміналізацыі пэўнай колькасці псіхаактыўных рэчываў і адпаведных зменах у заканадаўства Беларусі[15]. Акрамя таго, актывістам руху ўдалося правесці шэраг вулічных мітынгаў і акцыяў[16][17][18]. Па выніках кампаніі ніводны з кандыдатаў Моладзевага блоку не быў абраны ў Парламент[19].
Пачынаючы з 2020 году і па сённяшні дзень, у сувязі з рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасці пасля пратэстаў, Legalize Belarus была вымушана спыніць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Цяпер арганізацыя займаецца асветай і маніторынгам навінаў у сферы наркапалітыцы і псіхаактыўных рэчываў.[1]
Прапановы Legalize Belarus
Legalize Belarus выступае за частковую дэкрыміналізацыю захоўвання і ўжывання шэрагу псіхаактыўных рэчываў. Па меркаванню Legalize Belarus, адказнасць за наяўнасць адносна невялікіх доз лёгкіх наркотыкаў мусіць быць перанесена ў Адміністратыўны кодэкс, а ў якасці мер пакарання павінны прызначацца штрафы, арышт да 15 сутак ці папраўчыя працы[3]. Дзеля гэтага прапануецца ўвесці тэрміны «нязначны» і «значны» памер наркотыкаў, якія дазволяць размежаваць адказнасць. Актывісты таксама прапаноўваюць прыбраць паняцце «захоўванне з мэтай збыту», якое дазваляе праваахоўнікам разглядаць любога спажыўца як распаўсюджвальніка.[20][21]
Дзейнасць
- Зборы подпісаў па дэкрыміналізацыі каноплі[5],
- Падпісанне паштовак салідарнасці асуджаным па арт. 328 КК РБ[3][6],
- Лекцыі, дыскусіі, варкшопы і фестывалі[13][22][23][24],
- 25 снежня 2017 Legalize Belarus прайшліся шэсцям па вуліцах Мінску адзначая каляды[25],
- 2018 год, пікеты каля Універсама «Цэнтральнага»[7][8] і Дому Ураду Беларусі[9],
- Май 2018, віртуальны пікет ля МУС з прапановай заблакіраваць сайт міністэрства[26][27],
- Снежань 2018, Legalize Belarus прадставілі ўласную калекцыю цішотак «Богі і канабіс», якая прысведчана ролі канопляў у беларускіх народных абрадах і традыцыях[28],
- Красавік 2019, актывісты Legalize Belarus правялі акцыю салідарнасці з пакаранымі за «экстрэмізм»[10],
- Май 2019 года разам з рухам «Матулі 328» актывісты Legalize Belarus ладзілі санкцыяваную акцыю пратэсту з патрабаваннем рэформаў антынаркатычнага заканадаўства[11],
- Распрацоўка законапраектаў і ўдзел у парламенцкіх выбарах[14][15][16][17][18],
- З 2020 года па 2022 год актывісты Legalize Belarus вялі анлайн-маніторынг нелегальнага абароту наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі праз расійскі даркнэт-рынак Hydra.[29]
Дасягненні кампаніі
- Кампанія Legalize Belarus была ўзнагароджана прэміяй «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» Асамблеі НДА Беларусі ў намінацыі «Новая ініцыятыва 2017 году»[30],
- Публічная інфармацыйная дзейнасць кампаніі спрыяла асвятленню праблемы цяжкасці пакарання па артыкуле 328 сярод грамадства. У 2018-м годзе ў Беларусі на афіцыйным узроўні абмяркоўвалася магчымасць дэкрыміналізацыі самых лёгкіх частак арт. 328 КК РБ[31],
- Частковы дазвол на ўжыванне канабісу і амфетаміну для спартоўцаў-удзельнікаў спаборніцтваў I Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску[12].
Крытыка кампаніі
У 2018 годзе Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступіла з крытыкай кампаніі. Па іх словах, Legaliza Belarus «дыскрэдытуе дэмакратычную апазіцыю і крыўдзіць пачуцці хрысціян краіны». Дадзеная рэакцыя выклікана пазіцыяй актывістаў кампаніі адносна легалізацыі наркатычных рэчываў, выкарыстаннем імі нацыянальных сімвалаў Беларусі і закрананне рэлігійнай тэматыкі падчас акцый, звязаных з традыцыйнымі беларускімі святамі.[32][33]
Пад асаблівую крытыку падпадае кампанія з боку дзяржаўных СМІ, якія заяўляюць, напрыклад, што Legalize Belarus і рух «Матулі-328» заклікаюць да парушэння дзеючага заканадаўства, поўнага скасавання пакарання па антынаркатычных артыкулах, прапагандуюць спажыванне наркотыкаў.[34][35][36]
Пераслед актывістаў
Актывісты Legalize Belarus неаднаразова падвяргаліся штрафам і затрыманням за іх дзейнасць. Так на пачатку 2018 года супраць удзельнікаў канапляных калядаў былі складзеныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах[37], за што 4 актывісты былі аштрафаваныя[38].
У красавіку 2018 года шэраг актывістаў былі затрыманыя за мітынг каля Дома Ўраду.[39]
У маі 2018 года сайт Legalize Belarus быў заблакіраваны Міністэрствам унутраных спраў[40]. У адказ на гэта, актывіст Legalize Belarus Пятро Маркелаў зладзіў віртуальны пікет з прапановай заблакіраваць сайт міністэрства[26], за што быў арыштаваны, але ў выніку не асуджаны.[27]
У верасні 2018 года на вечарыне, арганізаванай Legalize Belarus было затрымана 27 чалавек, у тым ліку актывісты Пятро Маркелаў, Станіслаў Шашок, Міхаіл Варанцоў, Ягор Віняцкі і іншыя.[41][42]
У 2019 годзе падчас парламенцкай кампаніі, затрыманню быў падвержаны Пятро Маркелаў, які на той момант з'яўляўся даверанай асобай кандыдата Станіслава Шашка[43]. У выніку, Маркелаў быў асуджаны на 14 содняў арышту[44].
У снежні 2019 года 15 дзён арышту атрымаў актывіст Legalize Belarus Станіслаў Шашок за ўдзел у антыінтэграцыйных пратэстах.[45]
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Афіцыйны сайт Legalize Belarus — https://legalizebelarus.org/.
- ↑ Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі?— Белсат (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
- 1 2 3 Пётр Маркелаў: Выпаліў касяк – сеў на 5-8 год. Гэта ненармальна Архівавана 13 лістапада 2022. — РАЦЫЯ (Праверана 13 лістапада 2022).
- ↑ У Менску абмеркавалі магчымасьць легалізацыі марыхуаныp — Радыё Свабода (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
- 1 2 В Беларуси начали собирать подписи для легализации конопли — lovesun.by (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 26 кастрычніка 2022 года.
- 1 2 Віцебчукоў заклікаюць далучыцца да “Талакі салідарнасьці 328” — Рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская Вясна» (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
- 1 2 "Садзяць за пыл". В центре Минска прошел пикет за декриминализацию марихуаны — TUT.BY (недаступна). Доступ: Архівавана 17 лютага 2018 года.
- 1 2 Фотофакт. Под бело-красно-белым и красно-зеленым флагами в центре Минска прошел пикет за легализацию марихуаны(руск.) // Белорусский Партизан : сайт. — 2018. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022.
- 1 2 Акция за декриминализацию легких наркотиков в Минске длилась ровно минуту(руск.) // Белорусский Партизан : сайт. — 2018. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022.
- 1 2 Актывісты правялі ў лесе пікет з «экстрэмісцкімі» плякатамі. ФОТА . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 У Мінску прайшоў санкцыянаваны мітынг за змякчэнне "наркатычнага" артыкула | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 На время Европейских игр иностранцам разрешили употреблять каннабис и амфетамин (руск.). KYKY.ORG. Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 Дарья Спевак. В Минске молодежь отрывалась на концерте за личную свободу - Лайфстайл Onlíner (руск.). Onlíner (27 чэрвеня 2019). Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 «На выбары ідзём не для піяру, а каб голас моладзі быў пачуты», — кандыдаты правялі прэс-канфэрэнцыю ў ба́ры . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 «На выборы идем не для пиара, а чтобы голос молодежи был услышан», — кандидаты провели пресс-конференцию в баре (руск.). Наша Ніва. Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 Пикет Молодёжного блока . dumka.me. Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 “Мы не памятаем”: как в Минске прошли “Конопляные деды” | Новости Беларуси | euroradio.fm (руск.)(недаступная спасылка). euroradio.fm. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 Белорусские студенты протестуют: их принуждают досрочно голосовать на выборах в парламент (руск.). Настоящее Время. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ У Палату прадстаўнікоў не пусцілі ніводнага апазіцыянера. Прагноз «НН» спраўдзіўся на 96% . Наша Ніва. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ “Моладзевы блок” ідзе ў парламент: “Гатовыя працаваць нават з БРСМ” | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Моладзевы Блок | Реформа наркополитики(недаступная спасылка). moladzbel.org. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Ці трэба дэкрыміналізаваць каноплі ў Беларусі? — БелСат (Праверана 13 лістапада 2022)
- ↑ Legalize Belarus расказала ў Віцебску пра шкоду наркотыкаў і як яе зьнізіць — Віцебская Вясна (Праверана 13 лістапада 2022).
- ↑ В Могилеве обсудят белорусскую «войну с наркотиками», легалайз и посмотрят фильм про каннабис — Могилёв Онлайн (недаступна). Доступ: Архівавана 14 чэрвеня 2019 года.
- ↑ У Мінску асудзілі трох актывістаў, якія «калядавалі» з каноплямі — Наша Ніва. (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
- 1 2 Пятро Маркелаў ля будынку МУС патрабаваў заблакаваць сайт МУС . naviny.belsat.eu. Праверана 11 лістапада 2022.
- 1 2 Актывіст правёў 74 гадзіны ў ізалятары за «фаташоп» . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ "В Минске собрались сторонники легализации легких наркотиков". Белорусский Политринг. 16.12.2018. Архівавана з арыгінала 04.09.2022.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
і|archivedate=
(даведка) - ↑ Dashboard | HydraStats (англ.)(недаступная спасылка). hydrastats.com. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2022. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Названыя «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» 2017 году. Хто яны? — Радыё Свабода (Праверана 11 лістапада 2022). Архівавана 4 верасня 2022 года.
- ↑ МУС: лёгкія часткі «наркатычнага» артыкула 328 могуць дэкрыміналізаваць — БелСат (Праверана 13 лістапада 2022)
- ↑ "В БХД возмущены кампанией Legalize Belarus". Белорусский Политринг [руская]. 26-02-2018. Архівавана з арыгінала 04.09.2022.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
і|archivedate=
(даведка) - ↑ «Гэта абражае пачуцці хрысціян». БХД абурана «канапляным калядаваннем» . Новы Час. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Алена КРАСОВСКАЯ. Кто пытается вернуть страну в наркотический ад? (руск.) . www.sb.by (5 мая 2022). Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Движение Легалайз: Голливуд, наркобизнес, деньги из-за рубежа (руск.) . Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Белорусские оппозиционные активисты провели митинг за легализацию легких наркотиков (руск.) . Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ “Канапляная каляда” не спадабалася міліцыі: на калядоўшчыкаў складаюць пратаколы . spring96.org. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ АП. "Суд аштрафаваў удзельнікаў «канаплянага калядаваньня» у Менску". Радыё Свабода. Праверана 2022-11-11.
- ↑ У Менску пачалі затрымліваць удзельнікаў пікету за дэкрыміналізацыю марыхуаны? . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ На блакіроўцы сайта Legalize Belarus настаяла міліцыя | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Уначы спецназ у Мінску затрымаў 27 удзельнікаў руху за легалізацыю наркотыкаў . Наша Ніва. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Пад Менскам міліцыя «з аўтаматамі» разагнала вечарыну Legalize Belarus . Радыё Свабода. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ REFORM.by. Наблюдателя, потребовавшего пересчитать голоса, задержали за хулиганство (руск.) . REFORM.by (17 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Минчанина, который попросил пересчитать голоса на избирательном участке, арестовали на 14 суток (руск.). KYKY.ORG. Праверана 11 лістапада 2022.
- ↑ Активиста "Молодежного блока" Стаса Шашка осудили на 15 суток (руск.). spring96.org. Праверана 11 лістапада 2022.