«Le Figaro (Ле Фігаро)» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
фр.: Le Figaro фр.: Figaro[1] |
Тып | Штодзённая газета |
Фармат | Берлінер |
Уладальнік | Socpresse |
Выдавец | Франсіс Марэль (фр.: Francis Morel) |
Краіна | |
Рэдактар | Alexis Brézet[d] |
Галоўны рэдактар | Эцьен Мужот (фр.: Étienne Mougeotte) |
Заснавана | 15 студзеня 1826 года |
Мова | французская |
Перыядычнасць | 1 суткі |
Галоўны офіс | Парыж |
Тыраж | 322 497 экз. (2006) |
ISSN | 0182-5852 |
Вэб-сайт | lefigaro.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Le Figaro (Ле Фігаро) — штодзённая французская газета, заснаваная ў 1826 годзе. Назва атрымала ў гонар Фігаро - героя п'ес Бамаршэ. З яго ж п'есы «Жаніцьба Фігаро» узяты дэвіз газеты, надрукаваны прама пад яе назвай: «Дзе няма свабоды крытыкі, там ніякая пахвала не можа быць прыемная» (фр. «Sans la liberté de blâmer, il n'est point d'éloge flatteur »).
З 1866 газета выходзіць штодня. У 2005 годзе наклад складаў каля 340 тыс. экзэмпляраў.
У 1975 годзе газета была набыта Раберам Эрсанам (Robert Hersant). У 1999 годзе амерыканскі інвестыцыйны фонд Carlyle Group набыў 40% акцый газеты, якія былі прададзеныя ім у 2003 годзе. Па стане на 2004 год газета знаходзіцца пад кантролем кансерватыўнага палітыка і мільярдэра Сержа Дасо, вядомага як кіраўнік французскай аэракасмічнай групы Dassault Aviation. У адным з радыёінтэрв'ю Дасо заявіў, што «газеты павінны прапагандаваць здаровыя ідэі».
Зноскі
- 1 2 The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0182-5852
Спасылкі
- Афіцыйны сайт газеты
- Аблічбаваныя архівы газеты Ле Фігаро з 1826 па 1942 гг. на сайце Gallica
- Медыя-профіль газеты Ле Фігаро і Рабера Эрсана Архівавана 30 сакавіка 2008.
- «Carlyle Group» пра набыццё газеты Ле Фігаро Архівавана 28 кастрычніка 2007.