La Ondo de Esperanto | |
---|---|
![]() | |
Тып | часопіс |
Выдавец | Sezonoj |
Краіна |
![]() |
Рэдактар | Alexander Korzhenkov[d] |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Каржанкоў |
Заснавана | люты 1909 і 1991 |
Мова | эсперанта |
Перыядычнасць | штомесячны |
Аб’ём | 28 |
Вэб-сайт | esperanto-ondo.ru |
![]() |
La Ondo de Esperanto (Вална эсперанта) - часопіс на мове эсперанта, які выдаваўся ў Расіі з 1909 па 1917 год (Масква) і адноўлены ў 1991 годзе выдавецтвам Sezonoj, першапачаткова ў Екацярынбурге, з 2001 года ў Калінінградзе. З 1997 г. выходзіць штомесячна на 28 старонках А4 са штогадовым літаратурны дадаткам. З 2007 года часопіс магчыма чытаць у фармаце PDF-файла, а ў сакавіку 2016 года быў прапанаваны фармат EPUB. З 2017 года часопіс больш не выходзіць у выглядзе папяровага выдання, а толькі ў электроннай форме[1]. У канцы вераня 2019 года было абвешчана аб спыненні выхаду часопіса, апошні нумар якога запланаваны на 30-га снежня 2019[2].
Часопіс публікуе матэрыялы аб падзеях у свеце, звязаных з эсперанта. У рубрыцы "Трыбуна" абмяркоўваюцца праблемы эсперанта-грамадства і сусветнай палітыкі. Акрамя таго, у кожным нумары друкуецца арыгінальная і перакладная мастацкая літаратура, рэцэнзіі на новыя кнігі і дзіскі, артыкулы па гісторыі і лінгвістыцы. Рэгулярна адбываюцца інтэлектуальныя конкуры, ёсць вугалок гумару.
Штогод рэдакцыя вызначае "Эсперантыста года", у галасаванні ўдзельнічаюць эксперты з розных краін света.
Зноскі
- ↑ Aleksander Korĵenkov. Gravaj ŝanĝoj en 2017 (эсп.). sezonoj.ru. Sezonoj.
- ↑ Aleksander Korĵenkov. №300: la lasta jubileo de La Ondo (эсп.). sezonoj.ru. Sezonoj. Праверана 16 кастрычніка 2019.