Кроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1983 |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Рэпер, актор, прадзюсар, вядучы |
Інструменты | вакал |
Калектывы |
Чырвоным па Белым Ambasadar KROU |
Кроў (Kroŭ, Krou) — музыка, рэпер, актор тэатра і незалежнага кіно, публіцыст (палітычнай і эканамічнай тэматыкі), прадзюсар; стваральнік і вядучы праграмы «Black Beat» на радыё «Рацыя»; аўтар, рэжысёр, выканаўчы прадзюсар і вядучы адукацыйна-забаўляльнай праграмы для моладзі «YoLife!» Белсаце, уладальнік музычнага выдавецтва Ambasada Music Group, кампаніі KROU Entertainment, бізнэсовец, стваральнік аднаго з першых беларускамоўных хіп-хоп праектаў Чырвоным па Белым (ЧпБ).
Біяграфія
Нарадзіўся на Гарадзеншчыне, вырас і выхаваўся на Палессі.
Творчасць
Першы яго выступ з гуртом ЧпБ адбыўся ў 2005 годзе на фестывалі Басовішча.
Таксама ўдзельнічаў у Басовішчы-2006, Басовішчы-2007, XL BRUK MegaShow Festival — 2006, 2007, у фестывалі Беларускі Андэрграўнд 2 у Варшаве, на ім гурт ЧпБ упершыню выступіў у складзе: Krou, Realize, Zeman, Jaycop і DJ Spox.
Граў у варшаўскім тэатры Stara ProchOFFnia, у п’есе «Неба» вядомага беларускага драматурга і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка.
Грае адну з першапланавых роляў у камедыйным мастацкім фільме «Piąty Zmysł» (бел. Пятае Пачуццё) польскага рэжысёра Пётра Коханьскага.
Музычныя праекты
- Чырвоным па Белым (ЧпБ)
- Ambasadar KROU
alter-ego — Ambasadar KROU
Сольны праект Ambasadara KROU, вядомага слухачам з ужо вядомага гурта Чырвоным па Белым. Творчасць Кроў адрозніваецца ад ЧпБ больш мэйнстрымным падыходам да хіп-хопа. Саркастычныя, часам трохі агрэсіўныя тэксты перамешаныя вялікай колькасцю дасціпных punch-line’аў, skills’амі і flow.
Дыскаграфія
Альбомы
- Актуальная Тэматыка (нелегал) — (LP 2004, нелегал, Мінск, AmbasadaMG)
- Вулічныя Байцы (нелегал) — (EP 2005, нелегал, Мінск, AmbasadaMG)
- Найлепшае 2004-2005 — (LP 2006, Мінск, AmbasadaMG, VoliaMusic)
- Крывавы Сакавік — (LP 2007, Мінск, AmbasadaMG)
Супольныя праекты
- Песьні свабоды (2006)
- Чарнобыльскі вецер (2006)
- Песьні свабоды-2 (2006)
- Прэм'ер Тузін 2006 (2006)
- Песьні на вершы Новіка-Пяюна (2007)
- Песьні свабоды-3 (2007)
- Трыб’ют А.Мельнікава (2007)