Kill — unix- утыліта, якая дасылае сігнал працэсу.
Сінтаксіс
- kill [ -s сігнал | -p ] [ -a ] pid …
- kill -l [ сігнал ]
Апісанне
kill дасылае вызначаны сігнал указанаму працэсу. Калі не пазначана ніводнага сігналу, дасылаецца сігнал SIGTERM. Сігнал SIGTERM завершыць тыя працэсы, якія не апрацоўваюць яго прыход. Для іншых працэсаў можа быць неабходным даслаць сігнал 9 (SIGKILL), бо гэты сігнал перахапіць нельга.
Большасць сучасных абалонак маюць убудаваную каманду kill.
Параметры
- pid …
- Указаць спіс ідэнтыфікатараў працэсаў, якім каманда kill павінна даслаць сігнал. Кожны аргумент pid павінны быць нумарам працэса альбо яго імем.
- -s
- Указаць дасылаемы сігнал. Сігнал павінны быць указаны па імені альбо па нумару.
- -p
- Паказвае, што каманда kill павінна вывесці ідэнтыфікатары (pid) іменаваных працэсаў, але не дасылаць ім сігнал.
- -l
- Выводзіць спіс імён сігналаў. Гэтыя імёны можна праглядзець таксама ў файле /usr/include/linux/signal.h (ці /usr/include/signal.h)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.