KV34 — грабніца егіпецкага фараона Тутмоса III (XVIII дынастыя, XV стагоддзе да н . э.) у Даліне Цароў. Пабудавана па тыповым для таго часу плане. Размяшчэнне пахавальні незвычайна тым, што яе ўваход знаходзіцца не пад скалой, а ў ёй на пэўнай вышыні.
Апісанне
Галерэя і глыбокая шахта азначаюць сабой пачатак грабніцы. Далей ідзе пярэдняя зала з двума калонамі. У паўночным баку памяшкання ёсць праход у пахавальную камеру авальнай формы (нібы скруткі папірусу). Сцены камеры ўпрыгожаны фрэскамі, выкананымі простай пісчай формай на белым фоне, тэксты, якія тлумачаць карціны, напісаныя іератыкай. Гэта выдатная асаблівасць KV34. У цэнтры пакоя ўсталяваны авальны саркафаг.
Лічбы
Даўжыня: 76,11 м Плошча: 310,92 м² Аб'ём: 792,71 м³
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.