KHTML — кампанент для прагляду HTML дакументаў распрацаваны для асяроддзя KDE для UNIX-сістэм. Быў прадстаўлены ў 2000 годзе, для выкарыстання ў Konqueror, які прыйшоў на змену маналітнаму KDE File Manager. Напісаны на C++ пад ліцэнзіяй GNU LGPL. Напачатку 2000-х гадоў карпарацыя Apple выкарыстоўвала KHTML як аснову для распрацоўкі рухавіка WebKit, які ўключаны ў KDE 4.5 наўзамен KHTML. KHTML падтрымлівае большую частку стандартаў, якія адносяцца да Web, аднак з-за няпоўнай адпаведнасці DOM шматлікія DHTML-сайты не працуюць з Konqueror.
Падтрымка стандартаў
Праграмы, якія выкарыстоўваюць KHTML
- Konqueror — web-браўзер і файлавы менеджар KDE
- KMail — выкарыстоўвае KHTML для адлюстравання HTML-лістоў
- KHelpCenter — прагляднік дакументацыі KDE
- Akregator — выкарыстоўвае KHTML для адлюстравання поўных артыкулаў ва ўбудаваным браўзеры
- Amarok — з дапамогай KHTML адлюстроўвае інфармацыю пра прайграваную выяву
- Embedded Konqueror — web-браўзер для КПК і іншых убудаваных сістэм
- ABrowse — вэб-браўзер для Syllable OS (былая AtheOS)
- Nokia Series 60 browser — web-браўзер для мабільных тэлефонаў Nokia S60. Архівавана 6 жніўня 2014.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.