Johnson & Johnson (бел.: Джонсан энд Джонсан) (NYSE: JNJ) — амерыканская кампанія, буйны вытворца касметычных і санітарна-гігіенічных тавараў, а таксама медыцынскага абсталявання. Уваходзіць у спіс Fortune 1000. Штаб-кватэра — у горадзе Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі (ЗША).
Гісторыя
Кампанія заснавана ў 1886 годзе. Першапачатковая спецыялізацыя — стэрылізацыйныя матэрыялы, пластыры і медыцынскія тавары.
У 2006 годзе кампанія набыла падраздзяленне па вытворчасці тавараў па догляду цела у буйной амерыканскай фармацэўтычнай кампаніі Pfizer.
Напачатку 1980-х гадоў кампанія стала аб’ектам шантажу, якому папярэднічала серыя атручванняў людзей, якія прымалі прэпарат тайленол, які вырабляўся Johnson & Johnson (ва ўпакоўцы з лекамі невядомым зламыснікам дадаваўся цыяністы калій). Атрутнік, ахвярамі якога сталі сем чалавек, дагэтуль не знойдзены[5][6].
Кіраўніцтва кампаніі
Глава карпарацыі — Уільям C. Велдан (William C. Weldon), старшыня кіравання і генеральны дырэктар. Таксама ў склад кіраўніцтва ўваходзяць Роберт Дж. Дарэт (віцэ-старшыня і фінансавы дырэктар) і Крысціна A. Поан (віцэ-старшыня). У савет дырэктараў уваходзіць 13 чалавек.
Дзейнасць
3 асноўных кірунка дзейнасці кампаніі:
- Consumer Health Care (спажывецкая прадукцыя);
- Medical Devices & Diagnostics (прадукцыя для бальніц: медыцынскае вырабы і абсталяванне);
- Pharmaceuticals (фармацэўтычная прадукцыя).
Johnson & Johnson выпускае шырокі спектр лекавых сродкаў, тавараў па догляду цела пад гандлёвымі маркамі JOHNSON’S Baby, Neutrogena, o.b., Carefree, Reach, Clean & Clear, RoC, кантактныя лінзы Acuvue і інш. Таксама кампаніяй вырабляюцца розныя матэрыялы, прылады, абсталяванне і тэхналогіі для медыцынскіх устаноў. У склад карпарацыі ўваходзяць каля 230 даччыных кампаній у больш чым 50 краінах; прадукцыя Johnson & Johnson прадаецца ў больш чым 175 краінах.
Агульная колькасць персанала — больш 116 тыс. чалавек (2006 год). Выручка кампаніі ў 2008 годзе склала $63,7 млрд, чысты прыбытак — $12,9 млрд.
Даччыныя прадпрыемствы
Johnson & Johnson з’яўляецца карпарацыяй з высокім узроўнем дыверсіфікавання прадукцыі; у яе склад уваходзяць больш 230 даччыных прадпрыемстваў — так званая «Сям’я Johnson&Johnson»:
|
|
|
Гандлёвыя маркі
|
|
|
|
Зноскі
- 1 2 Johnson&Johnson Annual Report 2020 10-K
- ↑ 2010 Form 10-K, Johnson & Johnson . United States Securities and Exchange Commission.
- ↑ https://www.reuters.com/companies/JNJ.N
- ↑ Johnson & Johnson (JNJ) Stock Key Data
- ↑ ФБР аднавіла расследаванне чыкагскіх атручванняў 1982 года . // lenta.ru. Праверана 2011-5-30.
- ↑ Жыццё пасля смерці . // sovetnik.ru са спасылкай на часопіс "Кампанія". Праверана 2011-5-30.(недаступная спасылка)