Iron Maiden
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанры хэві-метал, новая хваля брытанскага хэві-метала[d][1] і метал
Гады 1975 — нашы дні
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Лондан
Адкуль Лейтан[d]
Мова песень англійская
Лэйблы EMI, Capitol Records і Epic Records
Склад
ironmaiden.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Iron Maiden»брытанскі хэві-метал гурт, заснаваны Стывам Харысам у 1975. Гурт выпусціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы і 8 зборнікаў.

Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМ (з анг. NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасць у 1980-я і пасля шэрагу змен у складзе запісаў некалькі залатых і платынавых альбомаў: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.

Гісторыя

Першыя часы (1975—1978)

Пасля таго, як Стыў Харыс пакінуў свой былы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага года ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такую назву ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма «Чалавек у жалезнай масцы», дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаванне для катавання.

Стыў Харыс і Дэйв Мюрэй — былі і застаюцца найбольш «сталымі» членамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энергіі і харызмы на сцэне». Спачатку яго змяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Соера, што выклікала некаторыя непаразуменні паміж Мюрэем і Вілкокам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта на канцэрце ў Брыджхаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клавішныя — Тоні Мур, гітара — Тэры Вепрэм, ударныя — Бэры Пёркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста і наняць ударніка Дуга Сэмпсана.

Шлях да папулярнасці (1978—1981)

Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лейтанстоўн) прывяла да з’яўлення ў гурце новага вакаліста Поля Ды’Ана.

Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазіцый. Таму, напярэдадні Новага Года ў 1978, члены гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песні, усе 500 копій вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазіцый "Prowler" заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay’s Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзве кампазіцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў зборнік Metal for Muthas (15 лютага 1980).

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • 1980 — Iron Maiden
  • 1981 — Killers
  • 1982 — The Number of the Beast
  • 1983 — Piece of Mind
  • 1984 — Powerslave
  • 1986 — Somewhere in Time
  • 1988 — Seventh Son of a Seventh Son
  • 1990 — No Prayer for the Dying
  • 1992 — Fear of the Dark
  • 1995 — The X Factor
  • 1998 — Virtual XI
  • 2000 — Brave New World
  • 2003 — Dance of Death
  • 2006 — A Matter of Life and Death
  • 2010 — The Final Frontier
  • 2015 — The Book of Souls
  • 2021 — Senjutsu

Уплыў Iron Maiden

Шмат іншых гуртоў запісалі мноства трыб'ютаў Iron Maiden, у запісе апошняга ўдзельнічалі такія гурты, як Metallica і Machine Head :

  • Made in Tribute (1997)
  • A Call to Irons (1998)
  • A Call to Irons 2 (1999)
  • Maiden America (1999)
  • Children of the Damned (1999)
  • 666 The Number One Beast (1999)
  • 666 The Number One Beast Volume 2 (Final Chapter) (1999)
  • Transilvania 666 (2000)
  • Slave to the Power (2000)
  • Made in Scandinavia (2001)
  • A Call to Irons Volumes I & II (2001)
  • Tribute to the Beast (2002)
  • Tribute to the Beast Vol. 2 (2003)
  • Anatomy of Evil (2003)
  • Piano Tribute to Iron Maiden (2005)
  • Maiden Heaven (2008)

Зноскі

  1. Metal Evolution — 2011.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.