Ikarus 415 | |
---|---|
Вытворца | Ikarus |
Гады выпуску | 1986–2002 |
Тып | Гарадскі |
Клас | Вялікі |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 11 440 |
Шырыня, мм | 2 500 |
Вышыня, мм | 3 037 |
Колавая база, мм | 5 700 |
Прасвет, мм | 330 |
Салон | |
Колькасць дзвярэй для пасажыраў | 3 |
Умяшчальнасць | |
Месцаў для сядзення | 20+1 |
Рухавік | |
Мадэль рухавіка | RABA D10 UTS,P6 ТД |
Магутнасць, к.с. | 180 |
Расход паліва, л/100 км | 25,2 |
Трансмісія | |
Тып каробкі перадач | ZF S6 120U |
Колькасць перадач | 6/1 |
Вікісховішчы | на
Ikarus 415 — гарадскі аўтобус венгерскай кампаніі Ikarus. Выпускаўся з канца 1986 года па 2002 год.
Тэхнічныя характарыстыкі
Апорны кузаў падвышанай каразійнай стойкасці. Тармазы пнеўматычныя барабанныя. Масты канструктыўна прыстасаваныя для мантажу антыблакавальнай і протывабуксовачнай сістэмы тармазоў. Падвеска залежная, пнеўматычная з клапанамі, якія рэгулююць становішча кузава адносна дарогі. Салон ацяпляецца паветрам ад сістэмы астуджэння рухавіка, маецца незалежны ацяпліцель. У параўнанні з 200-й серыяй у Ikarus 415 больш сучасная кампаноўка, якая дазволіла панізіць падлогу да ўзроўню 740 мм.
Тэхнічныя характарыстыкі[1] | |||
---|---|---|---|
Рухавік | RABA D 10 UTS (Еўра-1) |
MAN D 2865 LUH 06 (дызельны, радны, гарызантальны, пяціцыліндравы, з турбанаддзіманнем, Еўра-1) |
DAF LT 160 (дызельны, радны, гарызантальны, шасціцыліндравы, з турбанаддзіманнем) |
Макс. магутнасць | 180 кВт пры 2000 аб/хв | 191 кВт пры 2000 аб/хв | 160 кВт пры 2000 аб/хв |
Макс. круцільны момант | 1100 Н·м пры 1000–1400 аб/хв | 974 Н·м пры 1300 аб/хв | |
Каробка перадач | ZF S6 120 U, механічная, 6-ступеньчатая |
ZF 4 HP 500, аўтаматычная |
Voith D85 1/2 A4N, аўтаматычная |
Макс. хуткасць | 74 км/г | 76,2 км/г | 77 км/г |
Эксплуатацыя
У Беларусі
У дзевяностыя гады мінскія транспартнікі займаліся пошукам новай машыны для замены старых Ікарусаў, ЛіАЗаў і ЛАЗаў. З мэтай вывучэння досведу эксплуатацыі ў 1995 годзе быў набыты адзін аўтобус Ikarus 415[2]. Аўтобусы аказаліся дарагімі і складанымі ў тэхнічным абслугоўванні, таму далейшыя закупкі машын гэтых серый не праводзіліся.
Адзіны асобнік эксплуатаваўся ў Аўтобусным парку №7[3]. У 2000-я гады даволі рэдка выходзіў на маршрут з-за складанасцяў з тэхнічным абслугоўваннем. Спісаны ў сярэдзіне 2007 года.
У Венгрыі
У Польшчы
У Польшчу былі пастаўленыя агулам 64 аўтобусы мадыфікацый 415.14A, 415.14B, 415.14C, 415.14D, 415.14E і 415.22.
Большасць з іх (39 адзінак) былі накіраваныя ў Бельска-Бяла. 13 — у Чэнстахова, 8 — у Бытам і 4 — у Кэндзежын-Козле. Некаторыя з іх ужо спісаныя або прададзеныя іншым перавозчыкам.
У Расіі
Аўтобусы, якія пастаўляліся ў Расію, мелі мадыфікацыю Ikarus-415.33 і былі закуплены для Сусветных Юнацкіх Гульняў 1998 года, а пасля іх заканчэння, аўтобусы былі размеркаваны па аўтобусных парках Масквы.
Эксплуатацыя аўтобусаў ва ўмовах Масквы была складанай па прычыне меншай колькасці сядзенняў у салоне. Паступова аўтобусы Ikarus-415.33 сталі выходзіць з ладу і выводіцца з эксплуатацыі ў сувязі з адсутнасцю запчастак і камплектуючых. З 2007 года ў Маскве адбываецца актыўнае спісанне аўтобусаў гэтай мадэлі, разам з аўтобусамі Ikarus-435.17.
Па стане на студзень 2015 года ў Маскве спісаныя ўсе аўтобусы гэтай мадэлі. Апошнім у Маскве стаў аўтобус пад нумарам 10205 Архівавана 28 жніўня 2017..
Зноскі
- ↑ Ikarus 415 Архівавана 24 кастрычніка 2016. // com-drive.com (руск.)
- ↑ Венгерские, но родные. Вспоминаем историю городских автобусов Ikarus в Минске (руск.). onliner.by (9 сакавіка 2021). Праверана 2 кастрычніка 2021.
- ↑ Автобус городского типа большого класса Ikarus-415 // beltransport.esmasoft.com (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ikarus 415