Над галавой укрыжаванага Ісуса напісана INRI — Ісус з Назарэта, цар Іўдзейскі. Фрагмент галандскай фрэскі пачатку 16 ст.

Акронім INRI (лац.: IESVS NAZARENVS REX IVDÆORVM) уяўляе сабой лацінскі надпіс, які абвяшчае «Ісус з Назарэта, Цар Іўдзейскі». У Евангеллі паводле Яна 19:20 гаворыцца, што гэты надпіс падчас распяцця Ісуса быў напісаны на трох мовах — іўрыце, латыні, і на грэчаскай. На грэчаскай версіі ΙΝΒΙ прадстаўляе грэч. Ἰησοῦς ὁ Ναζωραῖος ὁ Bασιλεὺς τῶν Ἰουδαίων.

У Новым Запавеце Ісус згадваецца як Цар Іўдзейскі, як у пачатку Свайго жыцця, дык і ў канцы. У грэчаскай мове кайнэ Новага Запавету, напрыклад у Евангеллі паводле Яна 19:3, гэты тытул запісаны як грэч. βασιλεὺς τῶν Ἰουδαίων.

Біблейскае апавяданне

У Новым Запавеце тытул «Цар Іўдзейскі» выкарыстоўваецца толькі ў язычнікаў, а менавіта мудрацоў, Понція Пілата, і рымскіх салдат. У адрозненне ад гэтага, яўрэйскія лідары выкарыстоўваюць пазначэнне «Цар Ізраільскі». Тым не менш, фраза таксама была перакладзена як Цар Іўдзейскі.

Абодва выкарыстання назвы прывялі да драматычных вынікаў згодна апісання Новага Запавету. Падчас нараджэння Ісуса ў Евангеллі паводле Матфея апавядаецца, што мудрацы, якія прыйшлі з усходу, называюць Ісуса «Цар Іўдзейскі», пасля чаго цар Ірад здзейсняе забойства немаўлят. У канцы апавядання ўсіх чатырох Евангелляў падчас апісання пакут Ісуса таксама выкарыстоўваецца тытул «Цар Іўдзейскі», што прыводзіць да абвінавачванняў супраць Ісуса, якія ў рэшце рэшт прыводзяць да Яго распяцця.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.