ICTV | |
---|---|
ICTV | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
Зона вяшчання |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Мова вяшчання | Украінская і руская |
Фармат выявы | 576i 16:9 ( SDTV ) |
Дата пачатку вяшчання | 1992 |
Уладальнік | StarLightMedia |
Слоган | «Разам лепш» |
Сайт | ictv.ua (укр.) |
ICTV (англ.: International Commercial Television — Міжнароднае камерцыйнае тэлебачанне) — украінскі агульнанацыянальны тэлеканал, які ўваходзіць у склад украінскай медыягрупы StarLightMedia.
Тэлеканал таксама мае сваю міжнародную версію «ICTV Ukraine», кантэнт якой складаецца з праграм тэлеканалаў медыягрупы StarLightMedia.
Гісторыя
Упершыню выйшаў у эфір 15 чэрвеня 1992 года. Сузаснавальнікам канала стаў канцэрн РРТ, што дазволіла стварыць магутную і якасную сетку пакрыцця. Адным з сузаснавальнікаў ICTV была таксама кампанія «Story First», частка акцый якой належыць сусветна вядомаму вытворцы кінапрадукцыі, кампаніі «Universal»[1]. Узяўшы курс на забаўляльныя праграмы, тэлеканал першым сярод украінскіх каналаў авалодаў методыкай агучвання і дубляжу замежных кінастужак.
У 1996 годзе ICTV, заняўшы трэцяе месца ў рэйтынгу ўкраінскіх тэлеканалаў, пачаў прайграваць канкурэнтам. У той жа час Story First страціла цікавасць да свайго ўкраінскага праекта.
У верасні 2000 года тэлеканал быў прададзены прадпрыемству з замежнымі інвестыцыямі «Роял Капітал ТАА Цэнтральны маскоўскі дэпазітарый» (Расія), даччыным прадпрыемствам «Прамідыя», «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій» і «Інтэрпайп». У тым жа 2000 годзе Аляксандр Багуцкі стаў генеральным дырэктарам ICTV.
17 верасня 2000 года ў эфір упершыню выйшаў выпуск інфармацыйнай праграмы «Факты».
Са зменай акцыянераў, ICTV якасна змяніў фармат і павялічыў зону вяшчання. 1 ліпеня 2001 года тэлеканал пачаў кругласутачнае спадарожнікавае вяшчанне са спадарожніка «Сірыус-2». У тым жа годзе ICTV атрымаў новую ліцэнзію на права вяшчання на тэрыторыі Украіны тэрмінам на 10 гадоў. 30 лістапада 2001 года ICTV пачаў кругласутачнае вяшчанне па пятніцах і суботах.
14 кастрычніка 2002 года тэлеканал канчаткова перайшоў на кругласутачнае вяшчанне.
У 2008 годзе ўсе 100% акцый тэлеканала былі кансалідаваныя ў ТАА «ТВ-Холдынг».
11 лістапада 2009 года ICTV увайшоў у склад медыяхолдынгу StarLightMedia, у які таксама ўвайшлі тэлеканалы «Новы канал», «СТБ», «ОЦЕ ТВ» (да 2017 года — «QTV»), «М1», «М2».
У 2013 годзе тэлеканал планаваў зняць 2 сезон украінскай версіі французскага шоў «Форт Баяр», а таксама амерыканскіх шоў «Фактар страху» і «Апошні герой»-3 (англ.: Survivor), аднак па нейкіх прычынах гэтыя праграмы ў эфір так і не выйшлі.
У сакавіку 2014 года ICTV спыніў вяшчанне ў Крыме, Сімферопалі і Севастопалі, а з ліпеня 2014 года часткова ў Данецкай і Луганскай абласцях. У Крыме і Сімферопалі на яго частаце быў запушчаны канал «ТНВ-Планета», а з красавіка 2014 года — НТВ. У Севастопалі частату ICTV заняў тэлеканал «Масква-24».
У 2014 годзе тэлеканал ICTV крытыкавалі за трансляцыю на ім расійскіх серыялаў. Па выніках маніторынгаў актывістаў кампаніі «Байкот расійскага кіно», у верасні на ICTV дэманстравалі 7 г. 40 хв. расійскага кантэнту на суткі[2][3]. У канцы месяца доля зместу расійскага паходжання на тэлеканале складала 43% ад агульнага часу вяшчання. У той жа час, па дадзеных актывістаў, на ICTV паказваюць больш за ўсё серыялаў аб расійскіх сілавіках.
1 чэрвеня 2015 года канал перайшоў у фармат 16:9[4].
22 верасня 2017 года да свайго 25-годдзя тэлеканал абнавіў слоган, лагатып і эфірную графіку[5].
20 студзеня 2020 года тэлеканал пачаў вяшчанне ў фармаце HD.
У сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну з 24 лютага 2022 года тэлеканал кругласутачна транслюе інфармацыйны марафон «Адзіныя навіны»[6]. У эфіры адсутнічае рэклама.
Аўдыторыя канала
На сённяшні дзень у зоне ўпэўненага прыёму сігналу ICTV ад традыцыйных аналагавых перадатчыкаў пражывае больш за 95% жыхароў Украіны (чацвёрты па пакрыццю ўкраінскі тэлеканал пасля УТ-1, 1+1, «Інтэра» і «Украіны»). Найбольшы ахоп патэнцыйнай аўдыторыі ў Кіеве, цэнтральным, паўночным і заходнім рэгіёнах.
Аўдыторыя канала — гледачы да 45 гадоў, ядро аўдыторыі — актыўныя, дзелавыя, мэтанакіраваныя людзі ва ўзросце 25-45 гадоў. У 2015 годзе доля тэлеканала складала 7,26 %, у 2016 — 7,56 %, у 2017 — 8,92 %[7].
Праграмы
- «Надвор’е» (раней — «Міколіна надвор’е»)
- «Факты»
- «Надзвычайныя навіны»
- «Факты тыдня»
- «Свабода слова»
- «Максімум у Украіне»
- «Апошні герой»
- «Дача»
- «За рулём»
- «Асноўны інстынкт»
- «Казырнае жыццё»
- «Замочаныя»
- «Навучыце нас жыць»
- «Лёгкія грошы»
- «Кватэрнае пытанне»
- «Анекдоты па-ўкраінску»
- «Дзелавыя факты»
Былыя праграмы
- Іншы футбол
- «Несакрэтныя файлы»
- «Экстраны выклік»
- «Правакатар (праграма)»
- «СТОП 10»
- «Цуда-людзі»
- «Самазванцы»
- «Утрымацца ў крэсле»
- «Вялікая розніца»
- «Голыя і смешныя»
- Людзі, коні, трусы і хатнія ролікі
- «Наша Russia»
- «Пад прыцэлам»
- «Ты не паверыш!»
- «Уральскія пяльмені»
- «Паўднёвае Бутава»
- «Рурык»
- «Служба вышуку дзяцей»
- «Бітва нацый»
Цікавыя факты
- На канале працаваў расійскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў.
Параметры спадарожнікавага вяшчання
Спадарожнік | Арбітальная пазіцыя | Частата | Палярызацыя | Знакавая хуткасць | FEC | Кадзіроўка |
---|---|---|---|---|---|---|
Зноскі
- ↑ «Нам говорили: “Мы знаем, откуда у вас деньги! Вы – порнографический канал!”» (укр.). detector.media (14 верасня 2012). Праверана 20 чэрвеня 2019.
- ↑ Російське кіно все ще домінує на українському телепросторі . espreso.tv. Праверана 23 лютага 2019.
- ↑ Українські канали показують у день по 7,5 годин російських передач . web.archive.org (23 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2019. Праверана 23 лютага 2019.
- ↑ ICTV начинает вещание в широкоэкранном формате 16: 9(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2015. Праверана 11 мая 2021.
- ↑ "Телеканал ICTV празднует 25 лет в эфире". ICTV. 2017-09-22. Праверана 2017-09-25. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2017. Праверана 11 мая 2021.
- ↑ Телеканал «Рада» вестиме марафон до 12.00, і з 00.00 до 6.00 (укр.). detector.media (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 1 сакавіка 2022.
- ↑ "«Україна» вийшла на перше місце за показниками телеперегляду у 2017 році за більшістю аудиторій". detector.media [украінская]. Праверана 2018-02-07.