Hunspell
Тып праграма праверкі правапісу
Распрацоўшчык Ласла Немет (László Németh)
Напісана на C++
Аперацыйная сістэма Кросплатформавая
Першы выпуск 2003
Апошняя версія
  • 1.7.2 (29 снежня 2022)[1]
Рэпазіторый github.com/hunspell/hunspell (англ.)
Ліцэнзія GPL/LGPL/MPL
Сайт hunspell.github.io (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Hunspell — праграма праверкі правапісу і марфалагічны аналізатар, спраектаваны для моў з багатай марфалогіяй і развітым словаскладаннем, а таксама тых, што маюць складаны знаказбор; першапачаткова прызначалася для венгерскай мовы.

Hunspell заснаваны на MySpell і мае фармат, сумяшчальны са слоўнікам MySpell. У адрозненне ад MySpell, дзе выкарыстоўваецца 8-бітнае кадзіраванне сімвалаў, Hunspell можа выкарыстоўваць слоўнікі ў кадзіроўцы UTF-8 (Unicode).

Выкарыстанне

Hunspell ужываюць для праверкі арфаграфіі:

  • OpenOffice.org, шматплатформенны офісны пакет (пачынаючы з версіі 2.0.2 ад 8 сакавіка 2006 г.)
  • Праграмныя прадукты Mozilla: Thunderbird, Firefox (пачынаючы з версіі 3) і SeaMonkey (пачынаючы з версіі 2)
  • WinShell, інтэграванае асяроддзе распрацоўкі (IDE) для TeX / LaTeX у Windows
  • Yudit, тэкставы рэдактар для X Window System
  • gedit, тэкставы рэдактар для GNOME
  • Opera 10, шматплатформенны вэб-браўзер.
  • Google Chrome, вэб-браўзер з адкрытым зыходным кодам, распрацаваны Google [2].
  • The Bat! паштовы кліент ад RITLabs SRL, пачынаючы з версіі 4.0
  • MacOS X Snow Leopard 10.6, аперацыйная сістэма Apple Inc.
  • OmegaT, камп’ютарны інструмент перакладчыка з адкрытым зыходным кодам.

Акрамя таго, падтрымка Hunspell ёсць у бібліятэцы Enchant і ў Emacs.

Hunspell з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, распаўсюджваецца на ўмовах трайной ліцэнзіі GPL/LGPL/MPL. Існуюць пераносы альбо абгорткі Hunspell для асноўных платформ і моў праграмавання, такіх як Java [3], Perl[4], Python[5], і .NET[6].

Гл. таксама

  • GNU Aspell
  • MySpell

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.