Hravitacyja
Вокладка альбома Лявона Вольскага «Hravitacyja» ()
Студыйны альбом Лявона Вольскага
Дата выпуску 7 лютага 2019
Запісаны 2019
Жанр альтэрнатыўны рок
Працягласць 30:41
Прадзюсар Снорэ Бергеруд
Храналогія Лявон Вольскі
Псіхасаматыка
(2016)
Hravitacyja

«Hravitacyja» (бел.: Гравітацыя) — пяты сольны студыйны альбом Лявона Вольскага, выдадзены 7 лютага 2019 года. Дыск быў запісаны на студыі «Ymir Audio» у Вільнюсе з нарвежскім саўндпрадзюсарам Снорэ Бергерудам. Ён завяршае трылогію альбомаў «Hramadaznaūstva» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016)[1]. Сродкі на запіс і выданне кружэлкі былі сабраны праз краўдфандынг[2]. Альбом мае канцэптуальны характар і распавядае пра гісторыю чалавечага жыцця: ад нараджэння да скону[3].

Спіс кампазіцый

НазваАўтар Працягласць
1. «Adsiul pačynajecca śviet» Лявон Вольскі 2:18
2. «Aperacyja «Adukacyja»» Лявон Вольскі 1:59
3. «Niama za kim iści» Лявон Вольскі 2:34
4. «Vojska» Лявон Вольскі 2:18
5. «Lepšyja na śviecie (Horšyja na śviecie)» Лявон Вольскі 2:49
6. «Русская песня» Лявон Вольскі 2:45
7. «Zima» Лявон Вольскі 3:11
8. «Tyja, chto» Лявон Вольскі 2:02
9. «Źnikłyja ludzi» Лявон Вольскі 2:31
10. «Chaj» Лявон Вольскі 2:14
11. «Čovien» Лявон Вольскі 3:40
12. «Hod za hodam» Лявон Вольскі 1:58
30:41

Удзельнікі

Крытыка

Альбом быў названы мацнейшым за «Псіхасаматыку» і «Грамадазнаўства» з-за ўдалага прадзюсавання і аранжыровак. Таксама ў станоўчым плане было адзначана кампазіцыйнае вырашэнне дыска. Асабліва была вылучана песня «Знiклыя людзi», апісаная як «трэк неверагоднай сілы і таленту, неверагодная ўдача для любога музыкі»[5].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.