Honda Element — кампактны красовер, які выпускаўся кампаніяй Honda з 2002 па 2011 год.
Апісанне
Кузаў — апорны, чатырохмесны, пяцідзверны. Бакавыя дзверы расчыняюцца ў розныя бакі, прычым пярэднія створкі даўжэй задніх. Цэнтральная стойка адсутнічае. Багажныя дзверы складаюцца з дзвюх частак — асноўнай, якая падымалася ўверх, і меншай, якая адкідвалася ўніз. Паасобныя сядзенні задняга шэрагу маглі раскладвацца назад або адкідвацца ўздоўж бартоў. Матэрыялы абіўкі падабраны з разлікам на шматразовае мыццё.
Маркетолагі "Хонды" вырашылі звярнуць на сваю мадэль ўвагу сабакагадоўцаў, у выніку чаго красовер атрымаў апцыянальны пакет для хатніх жывёл. Пакет дадатковага абсталявання ўключаў у сябе спецыяльнае ўстойлівае да кіпцюроў пакрыццё задняй канапы, падлогавыя дыванкі з выявай костак, а таксама спецыяльныя аксэсуары (у тым ліку міска для вады). У багажніку паставілі будку, а пад ёй размясціўся трап для сабак[1].
Бяспека
Вынікі тэста NHTSA: Honda Element '2003[2] | |
---|---|
Бяспека кіроўцы пры франтальным удары | |
Бяспека пасажыраў пры франтальным удары | |
Бяспека кіроўцы пры бакавым удары | |
Бяспека пасажыраў пры бакавым удары | |
Бяспека пры перавароце | |
Продажы ў ЗША
Зноскі
- ↑ Верните мои деньги! Cамые странные автомобильные опции (руск.). motor.ru (3 снежня 2013). Праверана 8 снежня 2019.
- ↑ 2003 HONDA ELEMENT 4 DR (англ.). nhtsa.gov (6 мая 2003). Праверана 8 снежня 2019.
- ↑ Honda Element US sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 26 студзеня 2023.
Літаратура
- В мире моторов. «Хонда-Элемент» // За рулём : часопіс. — 2002. — № 7. — С. 82. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Honda Element