Holden
англ.: Holden
Тып падраздзяленне
Заснаванне 1856
Скасавана 1 студзеня 2021
Заснавальнікі Edward Holden[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Матчына кампанія General Motors
Сайт holden.com.au (англ.)

Holden — аўстралійскі вытворца аўтамабіляў, першапачаткова незалежны, затым аддзяленне General Motors.

Гісторыя

Джэймс Аляксандр Холдэн іміграваў у Паўднёвую Аўстралію з Англіі ў 1852 і ў 1856 утварыў фірму J.A Holden and Co, у Адэлаідзе. 1905 Эдвард Вівал Холдэн, сын Джэймса, увайшоў у справу цікавячыся аўтамабілямі. Фірма развілася праз партнёраў і ў 1908, Holden і Frost пачалі выпуск запчастак для аўтамабіляў. 1913 фірма вырабляла калыскі для матацыклаў. З 1917 гандлёвыя памежнасці, прывялі да ўтварэння новай кампаніі ў 1919 Holden’s Motor Body Builders Ltd (HMBB). Тады Holden усталёўваў свае кузавы на імпартуемыя шасі, для Chevrolet. У 1931 General Motors купіў бізнес і сфармаваў General Motors-Holden’s Ltd. У 1998 быў пераназваны Holden Ltd і ў траўні 2005, стаў вядомы як GM Holden Ltd.

20 кастрычніка 2017 гады з канвеера прадпрыемства GM Holden у мястэчку Элізабэт (прыгарад Адэлаіды) сышоў апошні аўтамабіль. За ўвесь час было пабудавана 7 687 675 аўтамабіляў. Апошняй сабранай машынай стаў седан Holden Commodore з кузавам чырвонага колеру[1]. З закрыццём заводаў на тэрыторыі Аўстраліі кампанія Holden не была зачынена. Пад маркай Holden працягвалася рэалізацыя машын канцэрна GM, імпартуемых у Аўстралію. У складзе кампаніі заставаліся падраздзяленні, якія займаліся адаптацыяй аўтамабіляў да ўмоў аўстралійскага рынку: навукова-даследчы цэнтр, дызайн-студыя і выпрабавальны палігон.

У лютым 2020 года было абвешчана, што марка Holden будзе ліквідаваная[2]. Гэта было звязана з тым, што General Motors для аптымізацыі бізнесу вырашыла пакінуць рынкі з левабаковым рухам. Былі закрытыя ўсе падраздзяленні: National Sales Company, GM Holden Engineering, GM Design Australia, Holden Financial Services і Maven Australia. У 2021 годзе марку канчаткова ліквідавалі, спыніліся продажы і ўсе працы па дызайне і інжынірынгу.

Мадэлі

  • Уласнай распрацоўкі
    • Holden Brougham (1968–1971)
    • Holden Camira (1982–1989)
    • Holden Statesman/Caprice (1990–2017)
    • Holden Commodore/Berlina/Calais (1978–2017)
    • Holden Belmont/Kingswood/Premier (1968–1984)
    • Holden Monaro (1968–1977; 2001–2005)
    • Holden Standard/Special/Premier (1953–1968)
    • Holden Sunbird/Torana (1967–1980)
    • Statesman (1971–1984)
  • На базе Chevrolet
    • Holden Astra Sedan (2017–2019)
    • Holden Barina (2011–2018)
    • Holden Colorado (2008–2020)
    • Holden Colorado 7/Trailblazer (2012–2020)
    • Holden Cruze (2009–2016)
    • Holden Malibu (2013–2016)
    • Holden Spark (2009–2020)
    • Holden Suburban (1998–2001)
    • Holden Trax (2013–2020)
    • Holden Volt (2012–2015)
    • Holden Equinox (2018–2020)
  • На базе Daewoo
    • Holden Barina (2005–2011)
    • Holden Captiva (2006–2018)
    • Holden Epica (2007–2011)
    • Holden Viva (2005–2009)
  • На базе GMC
    • Holden Acadia (2018–2020)
  • На базе Isuzu
    • Holden Camira (1984–1987, толькі ў Новай Зеландыі)
    • Holden Frontera (1995–2004)
    • Holden Gemini (1975–1986)
    • Holden Jackaroo/Monterey (1981–2002)
    • Holden Piazza (1986–1988)
    • Holden Rodeo (1981–2008)
    • Holden Shuttle (1982–1990)
  • На базе Nissan
    • Holden Astra (1984–1989)
  • На базе Suzuki
    • Holden Barina (1985–1994)
    • Holden Cruze (2002–2006)
    • Holden Drover
    • Holden Scurry

Зноскі

  1. Here it is: the last Holden Commodore to roll off the Elizabeth production line (англ.). news.com.au (20 кастрычніка 2017). Праверана 2 лютага 2020.
  2. Holden Brand Officially Axed In Australia By GM (англ.). motor1.com (17 лютага 2020). Праверана 19 лютага 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.