history — каманда ў Unix-сістэмах, якая дазваляе праглядзець гісторыю работы (менавіта апошнія 100 дзеянняў) карыстальніка з камандным радком. Даступна толькі ў csh і з’яўляецца ўбудаванай, таму для работы з ёй не патрэбна стварэнне асобнага працэсу. Можна вылучыць нават цэлы раздзел функцыяналу csh, наконт работы з гісторыяй. Часта бывае зручнай у выпадках, калі патрэбна высветліць ход выкананых раней дзеянняў ці прыгадаць забытую назву некалі выкарыстанай каманды.
Вывад уяўляе сабой спіс
- ID дзеяння
- Час
- Каманда
Механізм работы
Працуе з файлам .history у каранёвым каталозе дзеючага карыстальніка. Адтуль вымаецца інфармацыя і пры ужыванні самой каманды history, і пры камандзе вяртання да папярэдняй каманды (кнопка «ўверх» на клавіятуры) і да наступнай (кнопка «ўніз» на клавіятуры).