Hirundapus caudacutus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Hirundapus caudacutus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Hirundapus caudacutus — птушка сямейства свіргулёвых.
Знешні выгляд
Буйны свіргуль. Цела даўжынёй 19-22 см. Вага 100—175 г. Крыло 19,8—22,0 см. Размах крылаў 48-55 см[1]. У адрозненні ад іншых свіргулёў, мае хвост без выемкі, прама абрэзаны, стрыжань кожнага рулявога пяра выступае на 3-5 мм вонкі ў выглядзе іголачкі[2]. Лоб, горла і падхвосці у дарослых птушак белага колеру. Крылы доўгія, серпападобныя. Афарбоўка крылаў чорная або цёмна-бурая з металічным бляскам і зялёным адлівам. На трэцярадных махавых пёрах падоўжаныя белыя плямы.
Спіна глініста-шэрая, светла-бурая. Валлё, грудзі і брушка чорна-бурыя. На нагах 3 пальцы накіраваныя наперад, а 1 — назад, цэўка не аперана.
Маладыя птушкі здалёк неадрозныя ад дарослых, але адрозніваюцца больш бляклым апярэннем са слабым адлівам і больш вузкай белай палоскай, якая аблямоўвае брушка.
Арэал
Разарваны арэал. Адна частка арэала размяшчаецца ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, іншая размяшчаецца на поўдні Далёкага Усходу і Сібіры — ад Паўночна-Усходняга Алтая да Сахаліна, на захад — да Томскай вобласці. На тэрыторыі Расіі вельмі рэдкі від, хоць месцамі звычайны[1].
Месцапражыванні
Засяляе лясы і гаі са старымі дуплістымі дрэвамі, лясныя месцапражыванні ў спалучэнні з лугамі, высечкамі, адкрытымі прасторамі. Ахвотна селіцца каля вадаёмаў.
Лад жыцця
Дрэнна вывучаны. Пералётная птушка. Прылятаюць у канцы мая. Трымаецца ў паветры зграямі, ніколі не садзіцца на зямлю[3]. Палёт вельмі хуткі, імклівы[3]. Лічыцца самай хуткай птушкай у фауне Расіі, развівае хуткасць да 160 км/г[1]. Крык не гучны, бразгочашчый, у адрозненні ад іншых відаў свіргулёў — маўклівыя. Адлятаюць у верасні, зімуюць у Аўстраліі.
Размнажэнне
Гняздуецца ў дуплах дрэў на рознай вышыні. Дупло можа быць глыбокім, дасягаючы некалькіх метраў. У муры 3-7 белых яек памерам 30-35 х 21-24 мм[1]. Дарослыя птушкі не выносяць з гнёздаў шкарлупіну і памёт птушанят.
Зноскі
Літаратура
- Второв П. П., Дроздов Н. Определитель птиц фауны СССР М.: 1980.
- Рябицев В. К. Птицы Урала, Приуралья и Западной Сибири М.: 2001
- Бёме Р. Л., Кузнецов А. А. Птицы лесов и гор СССР. М.: «Просвещение», 1981. 223 с., ил., 24 л. ил.
Спасылкі
- * База данных «Позвоночные животные России»: иглохвостый стриж Архівавана 25 лістапада 2020.