Half-Life: Blue Shift | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Gearbox Software[d] і Valve Corporation[d] |
Выдавец | Sierra Entertainment[d] |
Частка серыі | Half-Life |
Даты выпуску | |
Жанры | шутар ад першай асобы[d] і навукова-фантастычная камп’ютарная гульня[d] |
Узроставыя рэйтынгі |
CERO: D — 17才以上対象 ELSPA: 15+ ESRB: M — Mature 17+ PEGI: 16 USK: 16 |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Randy Pitchford[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Linux, macOS[3] і Windows[4] |
Гульнявы рухавічок | GoldSrc[d] |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня[3] |
Мовы інтэрфейсу | англійская[5], французская[5] і нямецкая[5] |
Носьбіты |
аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне |
Кіраванне | мыш ды клавіятура |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Half-Life: Blue Shift» — другі дадатак для шутара ад першай асобы «Half-Life», распрацаваны кампаніяй Gearbox Software і выпушчаны 12 чэрвеня 2001 года. Як і іншыя дапаўненні ад Gearbox, «Half-Life: Opposing Force» і «Half-Life: Decay», «Blue Shift» адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся ў «Half-Life», але з пункту гледжання іншага персанажа — ахоўніка «Чорнай Мезы» Барні Калхуна. У ролі Барні ігрок павінен паспрабаваць збегчы з сакрэтнай лабараторыі, захопленай прышэльцамі з іншага свету і атрадамі HECU.
У адрозненне ад першага дапаўнення «Opposing Force», «Half-Life: Blue Shift» з’яўляецца аўтаномным дадаткам і не патрабуе ўсталяванай на камп’ютары арыгінальнай версіі «Half-Life». Падчас устаноўкі «Blue Shift» прапануе карыстальніку ўсталяваць асаблівы пакет паляпшэння графікі «Half-Life High Definition Pack», які ўключае ў сябе абноўленыя мадэлі персанажаў і зброі. Амерыканскі рэліз «Blue Shift» таксама ўключае поўную версію «Opposing Force». Інтэрнацыянальная версія прапануе толькі мультыплэерную версію «Opposing Force: Capture the Flag».
Іншымі распрацоўшчыкамі ажыццяўляўся перанос «Blue Shift» на рухавік Source, але ён да гэтага часу не завершаны. Праект носіць назву «Guard Duty».
Ацэнкі
Агрэгатар | Адзнака |
---|---|
Metacritic | 71/100[6] |
Публікацыя | Адзнака |
---|---|
GameZone | 9/10[7] |
Гульня атрымала «змешаныя водгукі» паводле сайта-агрэгатара Metacritic, яна мае 71 з 100 балаў[6].
Роберт з сайта GameZone піша, што гульня ў параўнанні з «Opposing Force» лягчэйшая, што ўжо патрэбна перайсці з «Чорнай Мезы» куды-небудзь яшчэ, хваліць гучанне, графіку (пры ўсталяванні HD Pack) і геймплэй[7].
Зноскі
- ↑ Half-Life: Blue Shift - PC (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2013.
- ↑ Ходаковский, Константин. Half-Life: Opposing Force, Blue Shift и Ricochet появятся в Steam для Linux (руск.). 3DNews (2 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2015.
- 1 2 Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ redump.org
- 1 2 3 Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
- 1 2 Half-Life: Blue Shift for PC Reviews (англ.). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2023.
- 1 2 Gerbino, Robert. PC Games Reviews - Half-Life: Blue Shift (англ.)(недаступная спасылка). GameZone (28 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2001.