HMS Beagle (англ.: Карабель Яго Вялікасці «Бігль») — дзесяцігарматны брыг-шлюп тыпу «Чэрокі», другі карабель Каралеўскага флота Вялікабрытаніі, які насіў гэтае імя. Названы ў гонар пароды сабак бігль (англ.: beagle). Падчас святкавання каранацыі Георга IV Beagle першым прайшоў пад новым Лонданскім мостам. З 27 снежня 1831 па 2 кастрычніка 1836 удзельнічаў у даследчай экспедыцыі, у якой прыняў удзел Чарлз Дарвін.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.