Guda | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Этна-фолк |
Гады | 1996 - па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | Беларуская |
Лэйбл | БМАgroup |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Guda — беларускі фолк-гурт, адметнасцю якога з’яўляецца жаночае акапэльнае выкананне пераважна абрадавых спеваў, захаванне аўтэнтычнага (у тым ліку, рэгіянальнага) гучання.
Пра гурт
Аснову рэпертуару гурта Guda складаюць абрадавыя песні — найбольш архаічны пласт традыцыйнай народнай культуры. Яны вывучаюцца ўдзельніцамі гурта непасрэдна з голасу, што дазваляе амаль дакладна пераняць манеру выканання. Некаторыя песні, якія ўжо не сустракаюцца ў жывым бытаванні, былі ўзноўленыя паводле нотных запісаў. Усе песні выконваюцца акапэльна, за выключэннем танцавальных прыпевак. Рэгіянальная манера спеву і дыялект заўсёды захоўваюцца.
Выканаўцы гурта Guda практыкуюць голасны спеў (паняцце ўведзена этнамузыколагам З. Я. Мажэйка), які паходзіць ад гучнага спеву на адкрытым паветры. Асноўныя эстэтычныя крытэрыі выканання: уменне «голасна весці» (спяваць працяжна, на вялікім дыханні), «падняць» песню (распець яе са звонкай грудной падводкай). Для голаснага спеву характэрнае мноства гукавых фарбаў, якія арганічна ўплятаюцца ў меладычную лінію напеву (глісы на ўзлётах ды спадах, падрыгванні голасу, доўгія і кароткія воклічы на асобных фанемах) — так выконваюцца, найперш, песні вясенне-летняга цыклу, бальшыня вясельных ды радзінных песень.
Творчай мэтай гурта з’яўляецца не толькі захаванне і трансляцыя старадаўняга спеўнага мастацтва, але і сцвярджэнне адметнага светапогляду, у падмурку якога — разуменне вялікай старадаўнасці і сакральнасці сваёй традыцыйнай культуры, а таксама адчуванне сувязі з ёю.
Фальклор для нас — Веды, угрунтаваныя ў старажытную мясцовую Традыцыю, і частка асабістага Сусвету[1].
Строі, у якіх выступаюць спявачкі, пашытыя ўручную паводле этнаграфічных звестак (апісанняў і фотаздымкаў) і адпавядаюць таму гісторыка-культурнаму рэгіёну, з якога яны родам.
Гісторыя
Гурт Guda быў створаны ў 1996 годзе як асяродак эксперыментальнага пошуку ў галіне архаічнай спеўнай спадчыны. Этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх адбываўся непасрэдны кантакт з жывымі носьбітамі традыцыі, работа з аўдыё- і відэаматэрыяламі, кансультацыі з фалькларыстамі і этнамузыколагамі дазволілі пераняць асаблівасці старадаўняй спеўнай манеры. За 20 гадоў існавання склад удзельніц неаднаразова змяняўся, аднак нязменнай заставалася спецыфічнае «гучанне» — надзвычай набліжанае да аўтэнтычнага.
Гурт выпусціў 3 сольныя студыйныя альбомы, а таксама ўдзельнічаў у супольных праектах, у тым ліку ў галіне электроннай музыкі.
У 2011 быў прэзентаваны кліп на песню «За горэю крэмянэю».
У 2012 была створана Школа традыцыйнага мастацтва гурта Guda. З выпускнікоў курсу «Мастацтва традыцыйнага танцу» была ўтворана танцавальная суполка, якая ў 2015 годзе ўвайшла ў склад гурта.
Дыскаграфія
2002 Архаічныя абрадавыя сьпевы
Архаічныя абрадавыя сьпевы | |
---|---|
Студыйны альбом Guda | |
Дата выпуску | 2002 |
Жанр | фольк |
Працягласць | 45.11 mins |
Краіна | Беларусь |
Лэйбл | BMAgroup |
|
|
«Архаічныя абрадавыя сьпевы» — першы студыйны альбом гурта, які выйшаў у свет у 2002 г. Перавыданне адбылося ў 2006 г.
Спіс кампазіцый
- Каралю-каралевічу (Веснавая) 1:06
- Клік, вясна! (Гуканьне вясны) 1:13
- Дзякуй Богу, што вясна прышла (Веснавая) 1:36
- Ой, да за гуменьцам (Валачобная) 2:52
- А дзе ж ты, Юр’я, ўрасiўся (Юраўская) 1:18
- Юр’я, ўставай рана (Юраўская) 1:34
- Мядуніца (Веснавая карагодная) 1:13
- Як на нашай на вуліцы да й на перавулку (Ваджэньне стралы) 2:04
- За горэю крэмянэю (Веснавая) 1:32
- Паганяй волы (Веснавая) 2:04
- Што й па мору (Веснавая карагодная) 3:13
- Ой, бяроза белая (Веснавая) 2:06
- Ой, дай божэ тэплэ літо (Веснавая талочная) 1:56
- А на траваццэ, рано (Купальская) 1:31
- Па бару хаджу (Пятроўская) 1:42
- Да пад мостам рыба з хвостам (Касарская) 1:28
- Пара жнейкі дамоў ісьці (Жніўная) 1:53
- Соняйка да на заходе (Вясельная) 1:21
- Маладзенькая Галечка (Вясельная) 1:38
- Й у неділечку рано (Вясельная) 3:22
- Наварыў братка піва (Восеньская бяседная) 2:46
- Добры вечар табе, пане-гаспадару (Калядная) 2:40
- Мяцеліца (Калядная) 1:02
- А йшла коліда па льду (Калядная) 1:12
- Ой, у ляску-ляску на жоўтым пяску (Калядная) 1:49
2005 Ігры багоў
Ігры Багоў | |
---|---|
Студыйны альбом Guda | |
Дата выпуску | 2005 |
Жанр | фольк |
Працягласць | 34.07 mins |
Краіна | Беларусь |
Лэйбл | BMAgroup |
|
|
«Ігры Багоў» — другі студыйны альбом гурта
Спіс кампазіцый
- Паданьне аб утварэньні зямлі … 0.36
- Даўней жылі людзі, ня вералі богу (перадвелікодная паставая) … 4.29
- Аповяд пра Цмока … 1.05
- А дзе ты Юр’я ўрасіўся (юраўская) … 1.19
- Юр’я, уставай рана (юраўская) … 1.35
- Песенька мая хароша (пахаваньне стралы) … 0.57
- Аповяды пра агонь нябесны і агонь зямны … 1.30
- Ішла Купалка сялом (купальская) … 0.48
- Ды, гарэла Купайло на горэ (купальская) … 2.05
- Дзе ты, Купала, купалася (купальская) … 1.31
- Сьвяты Яня, дзе дасюль быў? (купальская) … 2.23
- Чырвоная рожа (купальская) … 1.32
- Аповяд пра ігру Сонца … 0.25
- Гуляла соняйка (купальская) … 1.10
- Паданьні пра Сонца, Месяц і Зару … 2.09
- Ой, месяцу, месяцу, да ўзыйдзі ранюсенька (купальская) … 0.54
- Зара мая вячэрняя (жніўная) … 1.05
- Блізьнечы міт — паданьне пра браткі … 1.05
- А на Купала на Йвана (купальская) … 1.54
- Аповяд пра Спарыша … 0.20
- Хадзіў Раю на вуліцы (дажынкі) … 2.21
- Пярун-Перуне (замова) … 1.50
- Заключэньне … 0.11
2014 Вясельле[2]
Зноскі
- ↑ Старонка "Guda" на Facebook
- ↑ GUDA. САЎНДТРЭК ДА БЕЛАРУСКАГА ВЯСЕЛЬЛЯ Архівавана 11 чэрвеня 2017.
Спасылкі
- Старонка гурта на Last.fm
- Старонка гурта на Facebook
- TUT-Бава. Гурт Guda: Затачэнне людзей у калгасах за саветамі захавала народную культуру Архівавана 10 мая 2016. / Tut.by
- Да сьвята Юр’я гурт GUDA і Дзьмітрый Дзямідаў прадставілі сучасную версію архаічнай юраўскай песьні(недаступная спасылка) / Будзьма беларусамі