Gosoku Ryu (刚速流) — стыль каратэ, заснаваны Сокэ Кубота Такаюкі. "" — жорсткасць, "soku" — хуткасць, "Ryu" — кірунак, стыль — Gosoku Ryu — жорсткі і хуткі стыль, які спалучае ў сабе як тэхніку хуткага і дынамічнага стылю Сётокан, так і магутнага стылю Годзю Рю.

Сокэ Кубота Такаюкі

Сокэ Кубота Такаюкі (宗家孝行洼田|Soke Kubota Takayuki) Нарадзіўся 20 верасня 1934 года ў горадзе Кумамота, Японія, дзе знакаміты і легендарны фехтавальшчык Міямото Мусасі правёў апошнія шэсць гадоў свайго жыцця. Тытул Сокэ яму прысвоены за стварэнне стылю каратэ Gosoku Ryu . Сокэ Кубота Такаюкі працаваў інструктарам ў такійскім падраздзяленні паліцыі ў 1950-я гады, дзе праявіў высокі ўзровень майстэрства ў баявым каратэ. Ён прысвяціў сваё жыццё вывучэнню, стварэнню і навучанню прымянення тэхнікі самаабароны ў органах правапарадку, ваенных органах і сярод грамадзянскага насельніцтва. Сокэ мае вышэйшыя разрады — чорныя паясы — у каратэ, дзюдо, айкідо і кэндо. Ён таксама вынайшаў Куботан — звязак з ключамі для самаабароны, названы ў яго гонар.Сокэ Кубота Такаюкі з’яўляецца заснавальнікам і прэзідэнтам INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION.

Гісторыя

INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION зарэгістравана ў 1953 годзе ў Токіа / Японія, з мэтай вывучэння і распаўсюджвання стылю каратэ Gosoku Ryu. Gosoku Ryu жорсткі і хуткі стыль, выкарыстоўвае метады стыляў каратэ Goju Ryu (Годзю Рю) і Shotokan (Сётокан) разам з айкідо, дзюдзюцу і дзюдо. Стыль Gosoku Ryu разлічаны на знішчэнне разнастайных атак з любога боку.

INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION вельмі хутка павялічыла колькасць сваіх паслядоўнікаў да больш чым 100 000 чалавек у больш чым 60 краінах.

У 1964 годзе Сокэ Кубота Такаюкі пераязджае ў ЗША. Сокэ сабраў некалькіх таленавітых маладых людзей, што дазволіла стварыць ядро філіяла Асацыяцыі ў ЗША. Пад кіраўніцтвам Сокэ Асацыяцыя атрымала сусветнае прызнанне ў свеце баявых мастацтваў. Члены арганізацыі выйгравалі мноства чэмпіянатаў, у тым ліку чэмпіянат штата Каліфорнія, нацыянальны чэмпіянат ЗША і сусветныя кубкі. INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION мае прадстаўніцтва ў многіх частках свету. Штаб-кватэра Асацыяцыі знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе (Глендэйл), Каліфорнія.

Асноўныя адрозненні ад іншых стыляў

Стыль Gosoku Ryu падобны на Сётокан. Асноўнае адрозненне складаецца ў тым, што ён спалучае просталінейныя магутныя рухі з Сётокана з хуткімі і мяккімі кругавымі рухамі з Годзю Рю. Акцэнт жа ставіцца на практычнае прымяненне і спарынгі (баі). У абарончых пазіцыях стойкі ў асноўным карацей, аднак прысутнічаюць пераходы ў больш доўгія стойкі для выканання магутных рухаў. У Gosoku Ryu распаўсюджаныя хуткія падсечкі і кідкі, атакі ў кумітэ часта заканчваюцца на падлозе. З іншых стыляў Gosoku Ryu вылучае хуткая работа нагамі, якая дадае хуткасці і моцнасці за кошт выкарыстання кручэння сцёгнаў. Gosoku Ryu таксама прымяняе тэхнікі Айкідо, Дзюдо і Дзюдзюцу для бою на падлозе, а таксама для тэхнік кантролю абмежавання руху, якія выкарыстоўваюцца ў праваахоўных органах.

Ката

У Gosoku Ryu вывучаюцца ката стылю Сётокан і 50 уласных, распрацаваных непасрэдна Сокэ Кубота Такаюкі. Ката стылю Gosoku Ryu спалучаюць у сябе магутныя просталінейныя рухі стылю Сётокан з мяккімі хуткімі кругавымі рухамі з Годзю Рю. Таксама яны ўключаюць непаўторную работу нагамі, якая нацэлена на стварэнне большага кручэння сцёгнаў, якое ў сваю чаргу спрыяе ўзмацненню верхняй часткі цела для працы рукамі.

Зброя Кобудо

У Додзё практыкуецца праца з наступнай зброяй: Куботан, Тонфа, Кама, Дзё, Бокуто, Боккэн, Сінай, Катана (японскі меч) і Цуэ (кій). Падчас распрацоўкі ўласных ката для сваёй школы Сокэ Кубота Такаюкі навучаўся старажытным Кобудо ката разам з майстрам Тайра Сінкэн.

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.